Урад Беларусі адрэагаваў на скаргу Вольгі Груновай у ААН
Урад Беларусі адказаў на скаргу маці расстралянага ў 2014 годзе жыхара Гомеля Аляксандра Грунова — Вольгі Груновай у Камітэт ААН па правах чалавека.
Жанчына спрабавала дамагчыся рассакрэчвання месца пахавання свайго сына, пасля чаго падала скаргу ў ААН пра бесчалавечны, прыніжаючы чалавечую годнасць зварот.
Беларускі бок паведамляе, што ў Беларусі ананімнасць пахавання пакараных зняволеных замацаваная на заканадаўчым узроўні.
"У выпадках прывядзення смяротнага прысуду ў выкананне гэтая працэдура ажыццяўляецца такім чынам, каб б прычыніць як мага меней пакут не толькі самому асуджанаму, але і іншым
людзям", — да такой думкі прыйшлі ў Генеральнай пракуратуры, адказваючы на скаргу Вольгі Груновай.
Скарга Груновай у Камітэт ААН была зарэгістравана 1 снежня 2015 года. Жанчына сцвярджае, што адмова паведаміць пра дакладны час выканання прысуду і месца пахавання роднага сына прычыніла і
працягвае прычыняць ёй душэўныя пакуты і псіхічны стрэс.
"Лічу, што абстаноўка поўнай сакрэтнасці ў дачыненні да пакарання смерцю і месца пахавання сына, а таксама адмова ў выдачы яго цела для пахавання раўнацэнныя запалохванню і пакаранню
нашай сям'і, паколькі нас наўмысна пакінулі ў стане нявызначанасці і псіхічных пакут. Я гэта расцэньваю як катаванні, жорсткае, бесчалавечнае прыніжаючае годнасць
пакаранне", — кажа Вольга Грунова.
Па словах праваабаронцы Леаніда Судаленка, які вядзе справу Вольгі Груновой, Камітэт ААН неаднаразова ўсталёўваў факты бесчалавечнага, зневажальнага чалавечую годнасць
абыходжання ў адносінах да сваякоў асуджаных да смяротнага пакарання беларусаў.
"Можна ўспомніць справы маці расстраляных беларусаў Наталлі Шчадко, Марыі Стаселовіч і шэраг іншых, у якіх міжнародныя
эксперты прызналі, што "абстаноўка поўнай сакрэтнасці ў дачыненні да даты пакарання смерцю і месца пахавання, а таксама адмова ў выдачы цела раўнацэнныя запалохванню ці пакаранню
сем'яў, паколькі іх наўмыснапакідаюць у стане нявызначанасці і псіхічных пакут, што ўяўляе сабой бесчалавечны зварот у парушэнне артыкула 7 Пакта", — падкрэсліў
праваабаронца.
Акрамя ўстанаўлення факта бесчалавечнага абыходжання, Вольга Грунова просіць Камітэт па правах чалавека заклікаць беларускія ўлады змяніць нацыянальнае заканадаўства, якое забараняе рассакрэчваць месцы пакараных зняволеных у Беларусі.
Нагадаем, скарга самога расстралянага жыхара Гомеля Аляксандра Грунова аб парушэнні права на жыццё зарэгістравана ў КПЧ ААН 7 красавіка 2014 года, але пакуль застаецца без каментару з боку Ураду Беларусі.