Заява прэс-сакратара Еўрапейскай службы знешняга дзеяння ў сувязі з новым смяротным прысудам
Смяротны прысуд быў вынесены 16 лютага 2016 года Сяргею Хмялеўскаму Мінскім абласным судом. Права спадара Хмялеўскага на абскарджванне прысуду павінна быць гарантавана ў поўным аб'ёме. Спадара Хмялеўскага прызналі вінаватым у здзяйсненні цяжкага злачынства, і мы выказываем наглыбейшыя спачуванні родным і блізкім ахвяр.
Еўрапейскі cаюз выступае супраць прымянення смяротнай кары, жорсткага пакарання, якое не дзейнічае як фактар стрымлівання. Мы заклікаем Беларусь, адзіную краіну ў Еўропе, у якой усё яшчэ прымяняецца смяротнае пакаранне, далучыцца да глабальнага мараторыя ў якасці першага кроку на шляху да адмены смяротнай кары. Змяненне прысудаў асуджаным на смяротнае пакаранне і пачатак шырокага абмеркавання праблематыкі смяротнага пакарання з беларускім грамадствам былі б важным зрухам у гэтым напрамку.