Усе на сваіх месцах. Бешанковіцкія чыноўнікі атрымалі вымовы за НЗ з вадой

За аварыю на водаправодзе, якая прывяла да захворвання гараджан, бешанковіцкія чыноўнікі былі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, паведамляе «Зара».

20200625_vada_ua_mensky_3_ia_scaled_1.jpg

Расследаванне НЗ, праз якое ў красавіку 26 чалавек патрапілі ў больніцы, паказала, што нагодай аварыі стала памылка пры будаўніцтве водаправоду, якую своечасова не заўважылі.

Па выніках расследавання надзвычайнага здарэння вымовы атрымалі першы намеснік старшыні райвыканкаму — начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванню С. Г. Акуневіч, намеснік старшыні райвыканкаму па будаўніцтве В. Э. Грышан, начальнік цэха водаадвядзення філіялу «Лепельводаканал» УП «Віцебскаблводаканал» А. П. Філіповіч і начальнік Бешанковіцкага ўчастка філіялу А. Г. Дарожкін.

Жыхары Бешанковічаў 4 красавіка пачалі звяртацца ў больніцы праз аварыю на водаправодных сетках. За наступны тыдзень лячэнне ад норавірусу ў стацыянары прайшлі 26 чалавек — пяцёра дарослых і 21 дзіця.

На 5 красавіка ў стацыянары заставаліся 6 дзяцей, іх стан здавальняючы. Усяго шпіталізавалі 26 чалавек (5 дарослых і 21 дзіця).

Пітную ваду жыхарам мікрараёнаў у Бешанковічах будуць падвозілі «з улікам попыту на яе». Шмат хто апасаўся піць ваду з крану і самі ездзіў па чыстую да крыніцы.

З 3 красавіка камунальнікі пачалі прамыванне водаправоды ў дамах мікрараёну Маладзевы, у СШ № 1, дзіцячым садку № 6 і шматпавярховіках.

Паводле «Белсата».