Вілейка. Віцебск. Косава. Вілейка. Мёры
Вілейка. Сышоў паняволі
Вілейка. Сышоў паняволі
Настаўнік Сяргей Клімёнак прыняў рашэнне пакінуць шэрагі Аб’яднанай грамадзянскай партыі ў выніку ціску з боку кіраўніка Упраўлення адукацыі Мінскага аблвыканкама. Сяргей упэўнены, што нават
пасля выхаду з АГП гісторыя не скончыцца, у спакоі яго наўрад ці пакінуць, тым больш, што ён пойдзе на выбары ў якасці кандыдата ў дэпутаты, але ўжо як беспартыйны, ад працоўнага калектыву. Ён
здзейсніў гэты крок свядома, бо кіраўнік Упраўлення адукацыі Мінскага аблвыканкама Таіса Данілевіч пагражала ў выпадку непадпарадкавання вялікімі праблемамі ўсяму педкалектыву, у якім працуе
Сяргей.
Віцебск. Выніковая выстава
Адкрылася выніковая выстава летняга пленэру, прысвечанага Яну Баршчэўскаму, які быў адным з пачынальнікаў беларускай літаратуры. Мэта пленэру і выставы — прыцягнуць увагу да асобы і
творчасці слаўнага сына Бацькаўшчыны, які падараваў нашаму народу свой бессмяротны твор “Шляхціч Завальня. Працы, прадстаўленыя на выставе, сведчаць, што мастакі змаглі данесці
чароўныя вобразы славутага твора, паказаць прыгажосць родных мясцін пісьменніка, стварыць яго партрэты. На пленэры разам з вядомымі ў краіне мастакамі працавала моладзь. На выставе творчасць маладых
радуе вока. Асабліва ўдалыя творы ў Змітра Буглака, Вадзіма Богдана, Міхася Мішука. Выдзяляецца сваім майстэрствам графіка Крысціны Аушавай, выхаванкі мінскай гімназіі-каледжа мастацтваў імя
Ахрэмчыка. Прыцягваюць да сябе таленавітыя фотаэцюды Марыны Бацюковай. Цікавыя працы прадставілі і вядомыя мастакі Алег Скавародка, Алесь Марачкін, Міхась Цыбульскі, Святлана Баранкоўская, Чэслаў
Шамшур, Юрась Платонаў, Яўген Шатохін, Валеры Шчасны. Пасля Віцебску выстава наведае шмат іншых гарадоў Беларусі.
Косава. Адзначылі ўгодкі нараджэння
Ва ўрочышчы Марачоўшчына (Івацэвіцкі раён) у сядзібе-музеі Тадэвуша Касцюшкі прайшлі ўрачыстасці з нагоды 264-х угодкаў нараджэння славутага земляка, змагара за свабоду, вядомага не толькі ў
Беларусі, але і ва ўсім свеце.
Традыцыйна ў мерапрыемстве прынялі ўдзел дыпламаты амбасадаў тых краінаў, якія таксама ўшаноўваюць памяць Тадэвуша Касцюшкі. Ва ўрачыстасцях удзельнічалі жыхары Берасцейшчыны, прадстаўнікі ўладаў і
дэмакратычнай грамадскасці.
Вілейка. Адбылася прэзентацыя
Прайшла прэзентацыя кніжак, выдадзеных аўтарамі з Вілейскай літаратурнай суполкі “Натхненне. Імпрэза адбылася ў Зале выставаў. На сустрэчы з аўтарамі прысутнічалі як местачкоўцы,
так і госці з Маладзечна, што прадстаўлялі творчую суполку “Агмень. Да сорам гаспадароў, атрымалася так, што гасцей з суседняга райцэнтра завітала больш за мясцовых аматараў
прыгожага слова і, па-сутнасці, прэзентацыя прайшла для “агменцаў. На сустрэчу завітаў знакаміты рупліўца на ніве беларушчыны Міхась Казлоўскі, укладальнік шматлікіх краязнаўчых
зборнікаў і галоўны рэдактар часопіса “Куфэрак Віленшчыны.
Мёры. Сезон аховы помнікаў
30 студзеня Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры распачала новы сезон рэгіянальных мерапрыемстваў 2010 года ў межах агульнанаацыянальнай культурніцкай кампаніі
“Будзьма беларусамі. У гэты раз акцыю распачалі старшыня Рэспубліканскага савета БДТАПГК Антон Астаповіч, адзін з самых актыўных сяброў Таварыства Зміцер Яцкевіча і выконваючы
абавязкі намесніка старшыні Мінскага абласнога аддзялення аб’яднання і пры гэтым каардынатара кампаніі “Будзьма Ігар Лялькоў. Мерапрыемства пры падтрымцы райвыканкама і
пры ўдзеле прадстаўнікоў раённай выканаўчай улады прайшло ў сярэдняй школе № 3. А непасрэдным арганізатарам круглага стала, у ходзе якога былі плённа абмеркаваны пытанні краязнаўчага вывучэння Міёраў
і ваколіц ды інтэрпрэтацыі гісторыка-культурнай спадчыны ва ўстойлівым развіцці рэгіёна, з’явіўся настаўнік гісторыі дадзенай школы, вядомы рэгіянальны краязнаўца і энтузіяст-даследчык
Вітальд Ермалёнак.