Віктар Шаршун атрымаў медычныя дакументы аб збіцці міліцыянтамі

52-гадовы мінчук, якога 8 лютага збілі міліцыянты за тое, што ён вывесіў на сваім балконе на бульвары Шаўчэнкі бел-чырвона-белы сцяг, мае медыцынскае сведчанне траўмаў, якія былі яму нанесеныя.



92893.jpg

Згодна з пратаколам ён абвінавачваецца паводле арт. 23.4 (непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананьні ёю службовых паўнамоцтваў) і 23.5 (абраза службовай асобы пры выкананьні ёю службовых паўнамоцтваў) КаАПП Рэспублікі Беларусь. У міліцыі яму сказалі чакаць позвы ў суд.
«Позву ў суд я пакуль не атрымаў. Толькі змог забраць даведку з гарадской станцыі хуткай медыцынскай дапамогі. Я патрабаваў яе ў дактароў яшчэ тады, калі хуткая дапамога прыязджала да мяне ў РУУС Цэнтральнага раёна, куды мяне пасьля збіцця даставілі міліцыянты. Аднак змог атрымаць толькі цяпер, напісаўшы адпаведную заяву», — сказаў Віктар Шаршун.
У выпісцы з медычных дакументаў сярод іншага адзначаецца, што падчас знешняга агляду 8 лютага зафіксаваныя шматлікія ссадзіны і вонкавыя пашкоджанні скураных пакроваў. У якасьці дыягназу там адзначаецца магчымы закрыты пералом 8-9 рабрынаў злева.

Радыё Свабода