Вярхоўны суд пакінуў без зменаў гіганцкія тэрміны фігурантам «справы анархістаў»

Вярхоўны Суд 22 красавіка разгледзеў апеляцыю фігурантаў "справы анархістаў". Як стала вядома «Новаму Часу», прысуд Ігару Аліневічу, Сяргею Раманаву, Дзмітрыю Разановічу, Дзмітрыю Дубоўскаму пакінуты без зменаў. Пасяджэнне было закрытым, сваякоў на яго не пусцілі.

photo_2021_12_28_14_40_20_1.jpg


Нагадаем, у ноч на 29 кастрычніка 2020 года Ігара Аліневіча, Дзмітрыя Дубоўскага, Сяргея Раманава і Дзмітрыя Разановіча затрымалі пры перасячэнні беларуска-ўкраінскай мяжы. Іх прызналі вінаватымі ў акце тэрарызму, незаконным абароце зброі і яе перамяшчэнні праз мяжу.
22 снежня 2021 яны былі асуджаныя на вялікія тэрміны:Ігар Аліневіч — 20 гадоўДзмітрый Дубоўскі — 18 гадоўДзмітрый Разановіч — 19 гадоўСяргей Раманаў — 20 гадоў.
Сам суд праходзіў у закрытым рэжыме з прычыны «абароны персанальных дадзеных пацярпелых». Фігуранты справы ўключаны КДБ у спіс асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці.