З 1 красавіка база «дармаедаў» будзе абнаўляцца кожны месяц. Што гэта значыць?

Праблему дэфіцыта кадраў рэжым вырашае карнымі метадамі — пужаюць занясеннем у спісы «дармаедаў», якія, як мы памятаем, павінны аплочваць камунальныя паслугі па поўных тарыфах, піша «Беларусы і рынак».

_belarus_ljudzi_zyccjo_czakanne_ekanomika_fota_novy_czas_logo.jpg

Згодна з пастановай Саўміна, цяпер база незанятага ў эканоміцы насельніцтва будзе абнаўляцца не кожныя тры месяцы, а штомесяц. 

Гэта значыць, што так званых «дармаедаў» у Беларусі стане болей, прынамсі, статыстычна. І тыя, хто напрыклад, выязджаюць на больш, чым на месяц, з Беларусі і падпадаюць у катэгорыі, прапісаныя ў дакуменце, будуць лічыцца «дармаедамі».

У спіс таксама трапляюць, паводле гэтага дакумента, жанчыны, якія выхоўваюць дзіця ва ўзросце да 7 гадоў або траіх і больш непаўналетніх дзяцей і якія не пражываюць фактычна ў Беларусі, «за выключэннем выпадкаў выезду за мяжу на лячэнне і (або) аздараўленне».

Глядзіце таксама

Да «дармаедаў» аднесеныя маці (мачахі) або бацькі (айчымы), усынавіцелі (удачарыцелі), апекуны (папячыцелі), а таксама тыя, хто выхоўвае дзіця-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў.

У базу будзе ўключацца іпэшнікі, калі яны не плацяць «падаткі з даходаў, атрыманых ад ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці, падаходны падатак з фізічных асоб і (або) адзіны падатак з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб». Ёсць, праўда, выключэнне — вызваленне ад выплаты такіх падаткаў у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.

Для тых, хто атрымлівае даходы ад здачы ў наём (арэнду) жылых і нежылых памяшканняў і машына-месцаў, павінен выплачваць падаходны падатак у фіксаванай суме.

У «чорны спіс» могуць трапіць агароднікі, якія займаюцца раслінаводствам/жывёлагадоўляй за межамі Мінска і абласных цэнтраў і зарэгістраваныя па месцы жыхарства. Ім нельга з'язджаць з Беларусі больш чым на 30 дзён на працягу квартала.

Згодна з пастановай, пры складанні базы даных працаздольных асоб, не занятых у эканоміцы, улічваецца інфармацыя, атрыманая ад расійскага боку.

Глядзіце таксама