З 1 студзеня 2018-га вырасце базавая велічыня
Базавая велічыня ў Беларусі з 1 студзеня 2018 г. вырасце да 24,5 рублёў. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў №997 ад 22 снежня 2017 года. Цяпер базавая велічыня складае 23 рублі.
Нагадаем, ад базавай велічыні залежаць памеры некаторых дапамог, стыпендый, падаткаў і збораў, штрафаў, іншых выплат. Апошні раз базавая велічыня змянялася 1 студзеня 2017 года, тады яна павялічылася з 21 да 23 рублёў.
Гэта значыць, у 2018-м павінен змяніцца штраф за безбілетны праезд на ўсіх відах гарадскога транспарту, які складае 0,5 базавай велічыні (або 12,25 рубля), выплата дзяржпошліны пры рэгістрацыі — таксама 0,5 базавай велічыні (12,25 рубля) , кошт выдачы або абмену пашпарта грамадзяніна РБ — 1 базавая велічыня (24,5 рубля). Усяго базавая велічыня фігуруе больш чым у 200 нарматыўных актах, якія рэгулююць працоўныя праваадносіны.
Паводле people.onliner.by