З сайта «Прэсбола» зноў знікаюць навіны
Раней на сайце «Прэсбола» была выдалена навіна пра вызваленне Вольгі Хіжынковай.

З сайта «Прэсбола» знік тэкст журналіста Сяргея Шчурко, які выйшаў на «Трыбуне».
Пра гэта напісаў журналіст Сяргей Южык у сваім facebook.
«Мая кар'ера ў "Прэсболе" плаўна падышла да канца. Сёння днём з сайта быў выдалены артыкул Сяргей Шчурко, які я ж і паставіў са спасылкай на Трыбуну. Гэты матэрыял павінен быў выйсці ў нашай газеце, але дырэктар "ПБ" Юрый Іванавіч Арлоў забараніў нават згадваць імя Шчурко. Чалавека, які ледзь не ўсё жыццё аддаў "ПБ" і стаў адной з візітных картак! Я сяброў не аддаю, таму аднавіў тэкст Сярогі, як мог», — піша Южык.
Раней на сайце «Прэсбола» была выдалена навіна пра вызваленне Вольгі Хіжынковай.
Пачытаць тэкст можна тут