Забаранілі намётавы фэст «Раса» пад Шчучынам

Беларусы планавалі правесці пад Шчучынам намётавы фестываль «Раса», які арганізатары называюць беларускім аналагам вядомага амерыканскага фестывалю ў пустыні Невады.

bez_nazvanija_62.jfif

Фэст задумвалі шасцідзённым, даты значыліся такія: з 29 чэрвеня да 4 ліпеня, паведамляе tut.by.
Ідэя правесці такі праект паўстала ў аўтараў у перыяд закрытых межаў. Яны хацелі, каб беларусы самі арганізавалі на фестывальнай пляцоўцы побыт і вольны час, а месцам збору планавалі прызначыць аэрадром пад Шчучынам, што ў двухстах кіламетрах ад сталіцы. Свой выбар арганізатары раней тлумачылі так:
— Шчучынскі аэрадром і яго наваколлі — багатыя свабоднымі прасторамі, дзе ў розных зонах можна размясціць намётавыя лагеры, зоны актыўнасці і фудкорт, а таксама самалёты і верталёты малой авіяцыі, якімі можна будзе скарыстацца на фестывалі.
Аднак, паводле слоў арганізатараў, улады Шчучына «адмовіліся ад свайго ўзгаднення і лічаць немагчымым правядзенне такога тыпу праекта на сваёй тэрыторыі ў дадзены час».
Зараз стваральнікі праекта шукаюць для фестывалю новае месца і новыя даты.
Паводле belaruspartisan.by