Заблакаваны сайт экаарганізацыі «Экадом»
Беларускія ўлады заблакавалі сайт экалагічнай арганізацыі «Экадом».

Міністэрства інфармацыі апавясціла «Экадом» пра тое, што вырашыла абмежаваць доступ да сайта ecohome-ngo.by, пішуць праваабаронцы.
Экалагічную арганізацыю пазбавілі рэгістрацыі ў канцы жніўня. У кастрычніку гэту ліквідацыю прызналі незаконнай на міжнародным узроўні.
Беларускім уладам далі месяц, каб аднавіць у рэгістрацыі «Экадом» — інакш Беларусь пазбавяць правоў і прывілеяў па міжнароднай экалагічнай канвенцыі.