Збітага за нацыянальны сцяг пенсіянера будуць судзіць
3 сакавіка ў судзе Цэнтральнага раёна пачнецца разгляд справы менчука Віктара Шаршуна.

Аднак неправамерныя дзеянні праваахоўнікаў не стануць прадметам судовага разбору.
Паводле міліцэйскага пратаколу, Віктар Шаршун абвінавачваецца па артыкулах 23.4 «Непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі» і 23.5 «Абраза супрацоўнікаў
міліцыі» КоАП Рэспублікі Беларусь.
Суддзя Валерый Есьман, які будзе весці працэс, таксама павінен разгледзець скаргу падсуднага пра «нязгоду з вядзеннем у дачыненні да яго адміністрацыйнага працэсу». З указаннем
менавіта такога прадмета абскарджання пракуратура Цэнтральнага раёна перанакіравала ў суд скаргу Шаршуна, які прасіў правесці пракурорскую праверку адносна неправамерных дзеянняў міліцыі і прыцягнуць
вінаватых асоб да адказнасці.
Прыняўшы такое нестандартнае рашэнне па скарзе збітага міліцыяй пенсіянера, пракуратура паведаміла, што яго зварот у частцы, якая тычыцца неправамерных дзеянняў супрацоўнікаў УУС адміністрацыі
Цэнтральнага раёна Менска, накіраваны ў райаддзел Следчага камітэта.
Нагадаем, два тыдні таму міліцыянты збілі Віктара Шаршуна за тое, што ён вывесіў бел-чырвона-белы сцяг на балконе.
spring96.org