Журналіста, якога вінавацяць у абразе Лукашэнкі, перавялі пад падпіску аб нявыездзе

Сяргей Гардзіевіч — журналіст інтэрнэт-выдання «Першы рэгіён» з Драгічына — быў затрыманы 22 снежня па дарозе ў Брэст. Ён абвінавачваецца ў «абразе прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» (арт. 368 КК). Гаворка ідзе нібыта пра рэпост паведамлення ў адной з драгічынскіх груп у Viber, да якой мае дачыненне журналіст.

gordievich_1a_21082020.jpg

Сёння «Вясне» стала вядома, што журналісту змянілі меру стрымання пад падпіску аб нявыездзе. Аднак справа ў дачыненні да яго не спыненая — ён застаецца абвінавачаным.

Такім чынам, з 4 траўня Сяргей перастае лічыцца палітвязнем з-за змены меры стрымання.