Звольніўся намеснік галоўнага рэдактара «Прэсбола». Ён працаваў у газеце 30 гадоў

Намеснік галоўнага рэдактара "Прэсбола" Дзмітрый Беленькі звольніўся з выдання, паведамляе sport.tut.by. Ён працаваў у газеце з дня яе заснавання, гэта значыць на працягу трыццаці гадоў.

belenki_.jpeg


Пасля нечаканага сыходу ў пачатку снежня мінулага года галоўнага рэдактара Дзмітрыя Герчыкава за подпісам Беленькага выйшлі некалькі нумароў газеты. Пасля новым галоўрэдам "Прэсбола" стаў карэспандэнт АНТ Сяргей Лісічкін. Большасць журналістаў выдання, а таксама сам Лісічкін выступалі супраць гэтага прызначэння, але неўзабаве ён быў прадстаўлены калектыву намеснікам старшыні Асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола" Міхаілам Ботнікавым.
У выніку на працягу некалькіх тыдняў "Прэсбол" пакінула група вядомых журналістаў: загадчык аддзела беларускага футбола Уладзімір Пірог, загадчык аддзела хакея Сяргей Малышка, вядучы аглядальнік гандбола Сяргей Мардасевіч, а таксама адзін з самых папулярных аўтараў газеты Сяргей Шчурко, які працаваў у газеце пазаштатна.
Беленькі заставаўся апошнім з чатырох намеснікаў, якія былі ў камандзе Герчыкава. У 1991 годзе ён стаяў ля вытокаў "Прэсбола".