
З часу забойства Рамана мінуў месяц. За гэты час не заведзена крымінальная справа па факту забойства. Журналістка Кацярына Барысевіч, якая апублікавала медычную інфармацыю, паводле якой Раман Бандарэнка быў цвярозы, і лекар Арцём Сарокін, які падзяліўся гэтай інфармацыяй, утрымліваюцца ў зняволенні як падазраваныя ў разгалошванні медыцынскай таямніцы.