Адшукана гербавая даваенная пячатка Свіслацкага камісарыята
Ваеннаслужачыя 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь разам з пошукавай групай «Бацькаўшчына» і прадстаўнікамі пошукавай грамадскасці Татарстана працягваюць пошукавыя работы ахвяр Другой сусветнай вайны на Слонімшчыне.
![pjaczatka2.jpg pjaczatka2.jpg](/img/v1/images/pjaczatka2.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
На заходняй ускраіне Слоніма вайскоўцы выявілі парэшткі камандзіра Чырвонай Арміі, які загінуў у чэрвені 1941 года. На парэштках загінулага воіна была знойдзена гербавая пячатка Свіслацкага раённага ваеннага камісарыята. Па гэтай пячатцы можна будзе даведацца, хто ўзначальваў перад Другой сусветнай вайной Свіслацкі ваенкамат і быў камандзірам.
racyja.com