“Бардаўская восень 2015” пройдзе ў Беластоку
Фестываль бардаўскай ды аўтарскай песні „Бардаўская восень” разам з конкурснай часткай адбудзецца 6 і 7 лістапада ў Бельску Падляшскім.
racyja.com
Суправаджальныя мерапрыемствы пачнуцца 5 лістапада ў Гайнаўцы, Нарве, Нараўцы ды Орлі, паведамляе Радыё Рацыя.
“Супольна правядзем восень з беларускай музыкай, — кажа арганізатар, старшыня цэнтра “Шчыты” Ігар Лукашук. — Шчыра запрашаю ўсіх на ўсе канцэрты “Бардаўскай восені”, асабліва на меншыя канцэрты ў Гайнаўку, Орлю, Нараўку, Нарву. Гэта рэдкая магчымасць убачыць выканаўцаў, мець магчымасць з імі паразмаўляць — гэта больш сустрэчы, чым канцэрты. Запрашаю на канцэрты нашых зорак у пятніцу і ў суботу ў Дом культуры.
Сёлета на “Бардаўскай восені” выступяць: B:N: у акустычным варыянце, Navi, Ilo&Friends, Зміцер Вайцюшкевіч з “WZ-Аркестрам”, Таццяна Беланогая, а таксама пераможца мінулагодняй конкурснай часткі, Аляксандр Ясінскі, які летась атрымаў Grand Prix.