Даследаванне: Снежань — месяц з непаўторнай назвай

Ні ў адной з еўрапейскіх моваў першы месяц зімы не мае назву, падобную на беларускі «снежань».

snezhan.jpg

Пра гэта сведчыць даследаванне, праведзенае чэшскім лінгвістам і матэматыкам Якубам Мар'янам. Згодна складзенай ім мапай еўрапейскіх моў, «снежань» або падобныя з ім назвы не сустракаюцца нідзе ў Еўропе, акрамя Беларусі.

december_european_languages.jpg


Як адзначае даследнік, польскі «grudzień», украінскі «грудень» і сілезскі grudźyń выведзены з агульнага славянскага караня «груда», што азначае «куча» ці «шышка», верагодна, спасылаючыся на мёрзлую зямлю. Літоўскі «gruodis» з'яўляецца запазычаннем з польскай мовы на аснове таго ж кораня. А вось беларускі «снежань» азначае «снежны месяц».
Адзначым, што пераважная большасць еўрапейскіх краін называе апошні месяц года па аналогіі з лацінскім December, Decembris, што паходзіць ад лацінскага слова Decem — дзесяць). Ён быў дзясятым месяцам у старарымскім годзе. А год гэты да рэформы Цэзара пачынаўся з сакавіка.
Паводле jakubmarian.com