Канцэрт памяці ахвяр Халакосту ўсё ж адбудзецца

Памяць ахвяр Халакосту ўсё ж ушануюць у Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Чатыры гады запар да гэтага дня арганізоўвалі канцэрт "Жоўтыя зоркі". Але пасля ананімкі ў Мінкульт над канцэртам навісла пагроза, паведамяляе «Еўрарадыё».

Сёлета ў канцэрце будзе задзейнічаны сімфанічны аркестр і іншыя калектывы.

"Канцэрта "Жоўтыя зоркі" ў нашай афішы папросту няма, але калі вас цікавіць, ці адзначае неяк Беларуская дзяржаўная філармонія Дзень памяці ахвяр Халакосту — так, адзначае. Канцэрт адбудзецца 27 студзеня — гэта будзе вялікі праект з удзелам многіх калектываў і салістаў. Безумоўна, Дзень памяці ахвяр Халакосту будзе адлюстраваны ў нашай афішы", — расказалі ў сімфанічным аркестры Белдзяржфілармоніі.

Канцэрт "Жоўтыя зоркі" ў Мінску, 2021 год

Нагадаем, што ў канцы лістапада 2021 года "неабыякавы грамадзянін" напісаў у Міністэрства культуры ліст, у якім паведамляў, што сродкі ад падобных праектаў ідуць на "падтрымку апазіцыйных арганізацый, напрыклад "Гродзенскі хоспіс", а выступаюць у іх артысты, "якія ўдзельнічалі ў незаконных акцыях".

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,
Больш цікавага на «Новым Часе»: