Кнігі Горвата і Марціновіча экранізуюць
У траўні Мінкульт змясціў на сайце дзяржзакупак два тэндэра на вытворчасць ігравога фільма дэбютнай працы рэжысёра-пастаноўшчыка і ігравога фільма, «прысвечанага падзеям сучаснага жыцця Рэспублікі Беларусь».
Як стала вядома «Еўрарадыё», па выніках тэндэраў, рэжысёр Аляксей Раковіч атрымаў магчымасць экранізаваць мастацкі дзённік Андрэя Горвата «Радзіва Прудок». Здымкамі зоймецца «Першая кінавідэакампанія». Фільм будзе на беларускай і рускай мовах, і з англійскімі субтытрамі. Жанр — лірычная камедыя. Працягласць фільма каля 100 хвілін. Бюджэт карціны — 982 тысячы рублёў, з іх 630 тысяч — з дзяржбюджэту.
А вядомы беларускі дакументаліст Віктар Аслюк экранізуе гангстэрскую трагікамедыю «Сфагнум» Віктара Марціновіча. Здымкамі зоймецца кінакампанія «Дэмарш-фільм». Фільм будзе зняты на рускай мове з англійскімі субтытрамі. Мінкульт, якія размясціў заяўку на стварэнне фільма, пазначыў жанр будучай карціны як «маладзёжная фантастычная / містычная трагікамедыя». Хранаметраж — не менш за 90 хвілін. Кошт стварэння «Сфагнума» ацанілі ў 1 мільён 600 тысяч рублёў — з іх 1 мільён 120 тысяч будуць выдзелены з бюджэту.
the-village.me