Koktebel Jazz Festival пераязджае ў Адэскую вобласць

Вядомы джазавы фестываль Koktebel Jazz Festival 2014 адбудзецца 11-14 верасня, але ўжо не ў Кактэбелі, а ў Адэскай вобласці — на ўзбярэжжы Затокі і ў Аккерманскай крэпасці. Пра гэта паведамляецца на афіцыйнай старонцы фестывалю ў Facebook. Прычына — акупацыя Крыму.



kaktebielj_dzaz.jpg

«Джаз Кактэбель» (Koktebel Jazz Festival) — штогадовы фестываль сучаснай этнічнай і джазавай музыкі, які праводзіўся з 2003 года ў Кактэбелі (Крым, Украіна). Фестываль праходзіць у фармаце «опэн-эйр» (Open air).
Цікава, што заснавальнікам фестывалю з'яўляецца той самы расійскі тэлежурналіст Дзмітрый Кісялёў — галоўны прапагандыст рашызма.

Аўтар ідэі і арганізатар фестывалю — кампанія Promo.Ua (Кіеў).

З найбольш вядомых імёнаў, якія адзначыліся на фестывалі, варта згадаць Кацю Chilly, Stanley Clarke, Billy Cobham, De Phazz, Shibusashirazu Orchestra, Us3, Ніно Катамадзэ & Insight, Red Snapper, Mamanet, Rekevin, Karl Frierson, OSIMIRA, Джамала (Jamala).
Нагадае, што раней з-за акупацыі Крыму быў перанесены не менш вядомы фестываль Казантып. У гэтым годзе ён пройдзе ў Грузіі.