“Ляпіс Трубяцкой” распачаў тур, прысвечаны фанатам

1 сакавіка канцэртам у Казані стартаваў новы тур гурта “Ляпіс Трубяцкой” —  Lyapis Crew. Новы тур музыканты прысвяцілі сваім адданым фанатам. Напярэдадні тура ў інтэрнэце прайшло галасаванне - самі прыхільнікі склалі сэт-ліст з 10 песень, якія гурт абавязкова будзе выконваць на канцэртах тура Lyapis Crew. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт гурта.



pravaabaroncy_viazni.jpg

Такі эксперымент прайшоў упершыню ў гісторыі гурта. У апытанні прынялі ўдзел 34 790 чалавек. Найбольшую колькасць галасоў назбірала песня “Капітал”. “Не быць скотам!” завершыла спіс любімых кампазіцый.
 
“Выдатны спіс, — пракаментаваў выбар фанаў Сяргей Міхалок. — І карысны для нас. Напрыклад, я збіраўся выключыць з праграмы песню “Браненосец”, а цяпер пакіну — за яе прагаласавала шмат людзей”.
 
Сярод гарадоў тура — Масква, Львоў, Кіеў. Не маючы магчымасці пачуць гурт на радзіме, верагодна, што менавіта ў гэтыя гарады прыедуць беларускія фанаты “Ляпіса Трубяцкога”. Адмыслова для родных фанатаў турагенцыя “Дэльфін Груп” ужо арганізавала аўтобусны тур з начлегам і экскурсіяй па беларускіх мясцінах Масквы. Верагодна, што такі ж тур будзе арганізаваны з Мінска і ў Кіеў.
 

Акрамя канцэртаў у межах тура “Ляпісы” выступяць на вялікіх фэстах: “Старе Місто” ў Львове і “Захід” у Львоўскай вобласці, “Нашэсце” ў Твярской вобласці, Galapagai ў Літве, “Кубана” ў Анапе, Eye On Culture у Варшаве і іншых.

TUT.BY