Лекцыя Мары Жыль пра Ралана Барта — 31 кастрычніка ў Галерэі "Ў"

Амбасада Францыі ў Рэспубліцы Беларусь запрашае на лекцыю Мары Жыль, французскай пісьменніцы і філосафа, “Ралан Барт: тэкст і жыццё”.



mary_zylj_pra_ralana_barta.jpg

“Сваімі тэарэтычнымі працамі Барт накрэсліў магчымасць чытаць жыццё “як тэкст”. У гэтым пастулаце — выток яго ўласнага пісьма. Але “пісаць жыццё” не ёсць чымсьці само сабой зразумелым, гэта немажліва ў прынцыпе: дык як жа прымірыць гэтыя дзве разнастайныя сутнасці, фактычную і тэкстуальную? Хіба любое пісьмо не ёсць усмярчэннем, фіксацыяй, якая супярэчыць жыццю? Аднак ёсць жанр, які ўвасабляе гэтае памкненне ў самой сваёй назве: біяграфія. Гэты жанр найбольш вольны, найбольш шчыры, паколькі ў процілегласць ад агульнапрынятай думкі, ён не мае акрэсленай формы. Выкарыстоўваючы ў якасці асновы тэзіс Барта аб жыцці як тэксце, я намагаюся развіць яго, у тэарэтычным і творчым плане, у кірунку “біяграфічнага пісьма”. Гэтае сцверджанне, выказанае Бартам у 70-я гады, стасуецца з усімі яго развагамі аб азначаным: тое, што выклікае ў яго зацікаўленне, як ён кажа аб гэтым у “Імперыі знакаў”, “гэта магчымасць адрознення, перавароту ва ўласнай галіне сімвалічных сістэм”. Аднак канфрантацыя з “Іншым”, увасобленым у тэксце (але не тоесным да свайго тварэння), для біёграфа ёсць выдатным досведам адрознення ў сімвалічных сістэмах. У досведзе біяграфічнага пісьма некаторага жыцця-тэкста парадаксальным чынам выяўляецца адзін з рэдкіх крытычных спосабаў падступіцца да думкі Барта і да яго пісьма, пазбягаючы рыфаў пераймання”.

Галерэя сучаснага мастацтва "Ў" (праспект Незалежнасці 37А)

субота, 31 кастрычніка 2015, 18:00

Уваход вольны

Галерэя "Ў" выказвае ўдзячнасць Кнігарні ЛогвінаЎ за дапамогу ў падрыхтоўцы тэксту.

Паводле  прэс-службы Галерэя сучаснага мастацтва "Ў"