Месяц шведскай літаратуры ў Мінску
7 лютага ў 19:00 ў кнігарні “Ў (пр. Незалежнасці, 37А) адбудзецца адкрыццё Месяца шведскай літаратуры ў Мінску, падрыхтаванага пры падтрымцы Пасольства Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь. Пасля ўрачыстага адкрыцця госці запрашаюцца на літаратурную вечарыну “Глобус Беларусі, у якой возьмуць удзел Лявон Баршчэўскі, Уладзімір Арлоў, Вера Бурлак, Валянціна Аксак і Валярына Кустава. Вядоўца імпрэзы — Андрэй Хадановіч. Уваход вольны.
7 лютага ў 19:00 ў кнігарні “Ў (пр. Незалежнасці, 37А) адбудзецца адкрыццё Месяца шведскай літаратуры ў Мінску, падрыхтаванага пры падтрымцы Пасольства Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь.
Пасля ўрачыстага адкрыцця госці запрашаюцца на літаратурную вечарыну “Глобус Беларусі, у якой возьмуць удзел Лявон Баршчэўскі, Уладзімір Арлоў, Вера Бурлак, Валянціна Аксак і Валярына Кустава. Вядоўца імпрэзы — Андрэй Хадановіч. Уваход вольны.
10 лютага шведская дзіцячая пісьменніца Юя Вісландэр наведае Браслаў, дзе ў 16:00 сустрэнецца з дзецьмі ў мясцовым Музеі традыцыйнай культуры, каб распавесці ім пра сваю творчасць і пазнаёміць з двума новымі беларускімі перакладамі дзіцячых кніжак “Малы і Білан і “Мама Му чытае, якія выйшлі сёлета ў выдавецтвах “Літаратура і мастацтва і “Мастацкая літаратура адпаведна.
11 лютага ў 11:00 Юя Вісландэр завітае на Міжнародны кніжны кірмаш, дзе Шведскае Пасольства ў РБ таксама прадстаўляе свой стэнд, і дасць прэс-канферэнцыю, а таксама правядзе аўтограф-сесію для ўсіх зацікаўленых. Адбудзецца таксама прэзентацыя кнігі “Мама Му чытае, падчас якой лялечны тэатр Веранікі Фаміной “Лямцавая батлейка пакажа сваю версію Мамы Му. Таксама прагучаць па-беларуску ў перакладзе Андрэя Хадановіча і Надзеі Кандрусевіч песенькі, напісаныя Юяй для маленькіх аматараў яе кніжак. У 14:00 Юя Вісландэр плануе правесці яшчэ адну прэзентацыю ў Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы горада Мінска (пр. Газеты “Праўда, 20).
12 лютага ў 14:00 у кнігарні “Ў адбудзецца ранішнік для дзетак з прэзентацыяй кніг “Мама Му чытае і “Малы і Білан з удзелам аўтаркі. На прэзентацыі зноў можна будзе пабачыць лялечны тэатр Веранікі Фаміной і паслухаць дзіцячыя песенькі ў выкананні Галіны Казіміроўскай і Змітра Вайцюшкевіча. Вядоўца — Андрэй Хадановіч. Уваход вольны.
17 лютага шведскі пісьменнік Ульф Старк сустрэнецца са студэнтамі філфака Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.Куляшова і прадставіць беларускі пераклад сваёй кніжкі для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту “Дыктатар, а літаратуразнаўца Яніна Арлоў раскажа пра перспектывы развіцця дзіцячай літаратуры ў Швецыі. Вядоўца імпрэзы — Віктар Шалкевіч.
18 лютага ў 14:00 прэзентацыя дзіцячай кнігі Ульфа Старка (папяровае выданне + электронная версія) адбудзецца ў кнігарні “Ў пры ўдзеле аўтара. Уваход вольны.
28 лютага ў 18:30 кнігарня “Ў прадстаўляе вечар шведскага дэтэктыва. Адбудзецца паказ фільма паводле рамана Стыга Ларсана і абмеркаванне феномена шведскага дэтэктыва. Вядоўца вечарыны — Максім Жбанкоў. Уваход вольны.
12 сакавіка ў 19:00 у кнігарні “Ў пройдзе імпрэза, прысвечаная паэту-набелісту Тумасу Транстромеру. У імпрэзе возьмуць удзел перакладчык Лявон Баршчэўскі і шведскі рэжысёр Лейф Ульсан. Вядоўца імпрэзы — Андрэй Хадановіч. Уваход вольны.
Закрывае Месяц шведскай літаратуры ў Беларусі тэатралізаваны вечар, прысвечаны класіку сусветнай драматургіі Аўгусту Стрындбергу, які адбудзецца 15 сакавіка ў 19:00 у кнігарні “Ў. У вечары возьмуць удзел акторы мінскіх тэатраў, а таксама рэжысёры Лейф Ульсан і Валерый Анісенка. Уваход вольны.
У кнігарні “Ў падчас імпрэзаў, а таксама ў любы іншы працоўны час можна будзе набыць беларускія пераклады шведскіх выданняў.
Паводле прэс-службы Пасольства Швецыі