Мінінфарм заблакіраваў найбуйнейшую інтэрнэт-бібліятэку беларускай літаратуры
Доступ да рэсурсу ў Беларусі абмежаваны на падставе рашэння Міністэрства інфармацыі. Пры спробе зайсці на старонку з Беларусі з'яўляецца адпаведная заглушка.

З-за мяжы сайт адкрываецца без праблем, адпаведна, унутры краіны патрапіць на яго можна з дапамогай VPN-сэрвісаў, паведамляе «Люстэрка».
Kamunikat.org — гэта найбуйнейшая інтэрнэт-бібліятэка беларускай літаратуры, у ёй размешчаны тысячы кніг, часопісаў, аўдыякніг і беларускіх перыядычных выданняў. Сярод іншага, у ёй ёсць PDF-архіў «Новага Часу».
Глядзіце таксама

Бібліятэка з’яўляецца праектам Беларускага гістарычнага таварыства ў Беластоку (Польшча). Фінансавую дапамогу ёй аказвае Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча па праграме «Польская дапамога–2010».
Kamunikat.org узнік у 2000 годзе як прыватная ініцыятыва, і першы час яго рабілі за свае грошы некалькі добраахвотнікаў. З часам бібліятэка не толькі займела вядомасць, давер, але і спонсараў. Цяпер інтэрнэт-бібліятэка з’яўляецца адной з найбольш вядомых беларускіх бібліятэк у сеціве.
Таксама праз сайт Kamunikat.org ёсць магчымасць для беларускіх пісьменнікаў, даследчыкаў ствараць персанальныя сайты.
Глядзіце таксама
