Міністэрства юстыцыі будзе «планава маніторыць» ПЭН-цэнтр
Беларускі ПЭН-цэнтр у сваім тэлеграм-канале апублікаваў ліст, які атрымаў ад Міністэрства юстыцыі.

Беларускі ПЭН-цэнтр атрымаў ліст ад Міністэрства юстыцыі з патрабаваннем прадаставіць спіс дакументаў "у межах правядзення планавай праверкі на прадмет яе [арганізацыі] адпаведнасці патрабаванням заканадаўства Рэспублікі Беларусь і ўласнага статута".
