
Кампанія «Чытаем Беларускую» разам з прасторай «Кніжная шафа» 10 лістапада правядуць літаратурнае мерапрыемства, на якім разам з аўтарам Кірылам Стаселька разбяруць раман «Marginalis» ды тое, што знаходзіцца на яго палях. Празаік распавядзе пра ідэю напісання і канцэпцыю твора, гісторыі і цікавосткі, звязаныя з раманам. Удзельнікі мерапрыемства змогуць задаць свае пытанні ды паразмаўляць з аўтарам.