Сэлфі з цмокам — 21 жніўня ў Лепелі

У Лепелі 21 жніўня адбудзецца фестываль міфалогіі «У госці да Лепельскага Цмока 2016».

cmok1.png



Праграма фестывалю міфалогіі “У госці да Лепельскага Цмока” 21 жніўня.

34444.jpg


Музычны алімп

12.00-12.20  афіцыйнае адкрыццё

12.20-13.00  прэзентацыі калектываў краін – ўдзельніц фестывалю

13.00-14.00 “Чароўныя арэлі” – галаканцэрт юных талентаў(Беларусь,    Латвія)

14.00-15.00 “Латгальскія матывы” – вакальны гурт, Латвія

15.00-16.00 “З любоўю…” спявае беларускі бард Алесь Камоцкі, г. Мінск

16.00-17.00  музычна-вакальны гурт “ROSY”, Беларусь

17.00-18.00  этна-рок “Рокаш”, Беларусь

18.00-19.00 музычны гурт “Рэха”, Беларусь

19.00-20.00  этна-гурт “Рэлікт”, Беларусь

20.00-21.00  этна-гурт “Вурай”, Беларусь

21.00-22.00  музычны гурт этна-мадэрн сюррэалістаў “На Гуаль”, Беларусь.

 

Танцавальная лагчына

12.30-14.00 “Пад гукі міфічнай ліры…” для аматараў народнай песні спеўны сход вядзе музыка, кіраўнік этна-гурта “Вурай” Сяржук Доўгушаў

14.00-15.00 “Спяваем Цмока”, фальклорны гурт “Незабудкі”, Чаускі раён, Беларусь

15.00-16.00 “Спяваем і танчым па беларуску”, гурт народнай песні “Землякі”, Чаускі раён, Беларусь

16.00  “Сяброўскі карагод” – вучым танцы краін-удзельнініц фестывалю.

cmok3.jpg


Даліна майстроў

12.30-18.00  майстар-класы, выстава-продаж вырабаў майстроў і рамеснікаў Беларусі, Латвіі, Літвы.

 

Кулінарны востраў

12.30-18.00  кулінарныя шэдэўры, вырабы народнай кухні і майстар-класы дэманструюць прафесійныя кулінары, падвор’і, увішныя гаспадары краін-удзельніц фестывалю

 

Дзіцячы пагорак

З 12.30

запрашае дзетак усіх узростаў узяць удзел у забаўляльнай выставе – віктарыне “Дзе жывуць міфічныя персанажы?”

А для  самых маленькіх кампанія “Будзьма беларусамі!” прадставіць лялечны тэатр “Лямцавая батлейка” са спектаклямі “Мама Му чытае і прыбірае”, “Мама Му ў басейне” .

Турыстычнае узбярэжжа

“Адпачынак на Бацькаўшчыне”, прэзентацыя аздараўленча-курортных устаноў і санаторыяў Беларусі

 

Магічны яр

З 12.30

* “Розгары” – абрадавае дзеянне з русалкамі, г.Чашнікі, Беларусь

* “Традыцыі краіны Дракона”, Кітайская Народная Рэспубліка

* “Традыцыйная культура індусаў”, Індыя

* “Гуляюць Цмокі” – анімацыйная праграма баскетбольнага клуба Цмокі, Беларусь

* “Магія СПОЧАН”, Японія

* “Старажытныя практыкі стасункаў з духамі прыроды “, белы маг Уладзімір Долін, Масква

 

Раённы выканаўчы камітэт, зала паседжанняў

для прадстаўнікоў сферы турызму і прэсы “Свабодны мікрафон” – пытанні, меркавані, рашэнні.

 

Увага! Падчас фэсту у вас ёсць унікальная магчымасць зрабіць сэлфі  з Цмокам, заказаць мастакам партрэт з Цмокам або замест яго.

 

budzma.by