Сяргей Шапран: Васіль Быкаў рыхтаваў “Гарадзенскую аповесць”
Кніга Сяргея Шапрана “Васіль Быкаў. Гарадзенскі архіў была прэзентаваная жыхарам Горадні 24 сакавіка. Сяргей Шапран расказаў пра ідэі і стварэнне гэтай кнігі: “Восем гадоў таму мы прыязджалі сюды з Рыгорам Барадуліным і дазналіся пра спадчыну Быкава. А што да гэтай кнігі, то за яе я вельмі ўдзячны складальніку серыі “Гарадзенская бібліятэка Паўлу Мажэйку. Менавіта яны прапанавалі, падрыхтавалі і выдалі гэтую кнігу.
Кніга Сяргея Шапрана “Васіль Быкаў. Гарадзенскі архіў была прэзентаваная жыхарам Горадні 24 сакавіка.
Сяргей Шапран расказаў пра ідэі і стварэнне гэтай кнігі: “Восем гадоў таму мы прыязджалі сюды з Рыгорам Барадуліным і дазналіся пра спадчыну Быкава. А што да гэтай кнігі, то за яе я вельмі ўдзячны складальніку серыі “Гарадзенская бібліятэка Паўлу Мажэйку. Менавіта яны прапанавалі, падрыхтавалі і выдалі гэтую кнігу.
Я раней быў упэўнены, што калі Васіль Быкаў з’язджаў у Мінск, ён увесь архіў перавёз туды. У Горадні мне ўдалося сустрэцца з малодшым сынам пісьменніка, таксама Васілём, і я даведаўся, што частка архіва бацькі засталася ў Горадні. Тры гады таму мы былі з Міхасём Скоблам тут і завіталі да Васіля Васільевіча.
Два сыны Быкава прынеслі цэлую валізу машынапісаў і рукапісаў бацькі. Адзіная ўмова была ў іх — што гэта мусіць вывучацца. Там былі пераклады “Сотнікава, “Праклятай вышыні і іншых твораў. Але там былі і творы, якія дагэтуль ніколі не друкаваліся.
Вялікая частка гэтай кнігі — яго распрацоўкі, што так і не сталіся творамі. Ці, скажам, першая старонка кінасцэнару аповесці “Сотнікаў. Я пра гэты кінасцэнар даведаўся ад рэжысёра Ігара Дабралюбава. Ён прачытаў “Сотнікава і звярнуўся да Быкава, каб той напісаў кінасцэнар. Кінасцэнар быў напісаны, але экранізаваць Дабралюбаву не далі, бо цэнзары ўбачылі ў гэтым сцэнары матыў грамадзянскай вайны. Свае супраць сваіх…
І Быкаў пачаў крэсліць гэты кінасцэнар. Па аповесці — паліцаі, у кінасцэнары — немцы, але гэтыя немцы размаўляюць па-расійску. Аднаго з гэтых немцаў завуць Стась і г.д. Гэтага кінасцэнару я ў Мінску не знайшоў. Ён, аказваецца, захоўваўся сярод папер у Горадні.
Быкаў неаднойчы спрабаваў напісаць аповесць пра Горадню. Яна так і павінная была называцца — “Гарадзенская аповесць. Накіды гэтай аповесці былі знойдзеныя Сяргеем Шапранам у архіве ў горадзе над Нёманам.
Прэзентацыя кнігі прайшла ў межах Агульнабеларускай дыктоўкі, якая ладзілася гарадзенскім ТБШ і выдавецкай ініцыятывай “Гарадзенская бібліятэка.
Андрэй Мялешка, budzma.org