Топ-10 фільмаў Хамфры Богарта, зоркі «Касабланкі»
У 1999 годзе Амэрыканскі інстытут кіно назваў Хамфры Богарта найвялікшым у гісторыі амэрыканскім акторам. Браліся да разгляду тыя, хто ўжо адыйшоў на той сьвет (акурат заўтра будзе адзначацца чарговая гадавіна). З гэтым званьнем можна паспрачацца, але нельга не адзначыць той неймаверны ўнёсак, які Богарт зрабіў на кінематограф. Мы падрыхтавалі сьпіс з дзесяці лепшых стужак Хамфры. Прыемнага прагляду!
Акрамя гэтай аўтарскай падборкі, іншыя сьпісы фільмаў глядзіце тут.
Нумар 10. Рыф Ларга (Key Largo). 1948
Фільм зьняты легендарным Джонам Х'юстанам, зьяўляецца выдатным прыкладам, калі спалучыліся два выбітных майстра кіно: Джон як рэжысэр і яго зорка Хамфры Богарт у якасьці галоўнага героя. У гэтым трылеры актор выконвае ролю расчараванага ветэрана Другой сусьветнай вайны, які апынуўся ўцягнутым у небясьпечнае супрацьстаяньне з бандай сапраўдных мафіёзі.
Антаганіст фільма, якога шыкоўна сыграў Эдвард Г. Робінсан, забясьпечыў ідэальны канфлікт, які будзе суправаджаць напрацягу ўсёй карціны. Іх узаемадзеяньне ўвасабляе два розных сусьветы, адзін - карумпаванае і жорсткае мінулае, а другі — неспакойную, але па-сутнасьці прыстойную сучаснасьць.
Разам зь імі ў стужцы зьнялася і жонка Хамфры Богарта, Лорэн Бэкал, на руках якой ён і памёр у 1957 годзе.
Нумар 9. Той, хто насаджае закон (The Enforcer). 1951
Захапляльны фільм-нуар рэжысэраў Брэтэна Віндаста і Рауля Ўолша, паказвае Хамфры Богарта ў адной зь яго самых захапляльных роляў акруговага пракурора. Гэтая кінематаграфічная праца дэманструе здольнасьць Богарта ўвасабляць герояў, якія крочаць па тонкай мяжы паміж праведнасьцю і апантанасьцю. Рысы падобных герояў мы з лёгкасьцю заўважым і ў іншых працах вялікага актора.
Дзеяньне фільма разгортваецца ў пасьляваенным Нью-Ёрку. Персанаж Богарта — чалавек, які выконвае місію, імкнецца зьнішчыць сьмяротны злачынны сіндыкат. Яго герой будзе дзейнічаць на тонкай мяжы паміж дабром і злом, а таксама не абыдзецца без асабістых стратаў, якія імкненьне да справядлівасьці звычайна наносіць тым, хто яе шукае.
Нумар 8. У самотным месцы (In a Lonely Place). 1950
Стужка Нікаласа Рэя, чарговы нуар у нашым сьпісе, дазваляе Богарту адысьці ад сваёй архетыпічнай ролі жорсткага, непахіснага героя і паказаць характар праблемнага і няўстойлівага галівудзкага сцэнарыста.
Вельмі складаная псыхіка героя, адзначаная прыступамі гневу і самааналізу, прымушае гледачоў суперажываць персанажу Богарта, які адначасова зьяўляецца харызматычным і ў той жа час мае глыбокія недахопы. Аднойчы ранкам знаходзяць мёртвай паненку, якая правяла апошнія гадзіны перад сьмерцю з героем Хамфры Богарта. Ён невінаваты, але кожная дробязь кажа аб адваротным. Цудоўны, нават бліскучы дэтэктыў.
Нумар 7. Афрыканская каралева (The African Queen). 1951
Джон Х’юстан зноў запрасіў Хамфры Богарта зьняцца ў сваім фільме, і гэта атрымалася чарговы раз выдатна. Зрэшты, магчыма тут галоўную скрыпку грае ня ён, а каралева кіно Кэтрын Хёпбэрн, якая грае цьвёрдую і правільную ва ўсіх сэнсах місіянэрку.
Герой Богарта, у адрозьненьне ад сапраўднай лэдзі, п'е джын і проста кіруе дабітай лодкай недзе ў Афрыцы, яшчэ ў часы каляніянізму. Яму неабходна даставіць шаноўную жанчыну ў пункт прызначэньня, вось тут і пачынаюцца прыгоды.
Эвалюцыя іх адносінаў ад пагарды адно адным да глыбокай пашаны, пасыпаная добрым гумарам на працягу падарожжа – цудоўны аб’ект для вашага назіраньня.
Нумар 6. Паўстаньне Кейна (The Caine Mutiny). 1954
Экранізацыя рамана Германа Вука, зьяўляецца выдатным дасягненьнем у пантэоне клясычнага кінематографа. Гэты фільм, зьняты Эдвардам Дзьмітрыкам, спрабуе паказаць мараль і чалавечую псыхіку пад ціскам. Ціск галоўнага героя ў выкананьні Хамфры Богарта чакае неймаверны.
Ён выконвае ролю афіцэра на ваенным караблі ў Другую сусьветную вайну. Калі ў вас кляўстрафобія, прыміце меры напярэдадні прагляду. Фільм пазьбягае простых адказаў, замест гэтага паказвае сваіх герояў як людзей з уласнымі недахопамі, якія апынуліся ў невыноснай сітуацыі. З карабля выйсьце адно – за борт. А калі атмасфера становіцца не проста гарачай, а пякельнай? Чакай бунту на караблі.
Нумар 5. Дваццатыя, якія рыкаюць (The Roaring Twenties). 1939
Гэты фільм, зьняты знакамітым Раулем Уолшам, зьяўляецца адлюстраваньнем бурных 1920-х гадоў. Гледачы трапяць у бурлівую эпоху дэкадансу і яе няўмольнае падзеньне ў роспач Вялікай дэпрэсіі. Хамфры Богарт выступае тут у вобразе бязьлітаснага гангстэра.
Вам цікава, чым і як жылі людзі сто гадоў таму? Рэтраспэктыва найвышэйшага ўзроўню – вашай увазе. Фільм распавядае пра жыцьцё трох ветэранаў Першай сусьветнай вайны ў выкананьні Джэймса Кэгні, Джэфры Ліна і Богарта, калі яны спрабуюць знайсьці ўласны шлях у мірным грамадзтве.
Уолш драматычна паказвае ўзьлёт і падзеньне яго герояў. Кожны па-свойму, кожны ў свой час.
Нумар 4. Анёлы з бруднымі тварамі (Angels with Dirty Faces). 1938
Майкл Кёрціс зьняў ідэальны фільм пра гангстэраў Амэрыкі. Ён стварыў горкі малюнак гарадзкой злачыннасьці. Герой Хамфры Богарта — чалавек, які выйшаў з тых жа брудных вуліцаў, што і яго сябар дзяцінства і іншы галоўны герой, якога сыграў Джэймс Кэгні.
Іх узаемадзеяньне ў фільме — гэта сумесь настальгіі, таварыства і непазьбежнага ў такіх справах асабовага канфлікту. Якім бы ты ня быў лепшым сябрам, калі прыпякае пісталет ці вяроўка – ты зробіў усё, каб выблытацца.
Здрады, забойствы і пошукі маралі – менавіта гэтым занятыя героі фільма.
Нумар 3. Скарбы Сьера-Мадрэ (The Treasure of the Sierra Madre). 1947
Хамфры Богарт у прыгодніцкім фільме Джона Х'юстана. Гэтая стужка паказвае нам клясычны сюжэт пра прагнасьць, здраду і забойствы. Гледачы становяцца сьведкамі дынамічных падзеяў, якія адбываюцца з сябрамі з беднага гарадка. Мы бачым, як лёгка людзі з неабароненых колаў насельніцтва кідаюць усё дзеля мройных рэчаў. Калі трое сяброў даведваюцца пра золата, што схаванае ў Сьера-Мадрэ, яны адпраўляюцца ў дарогу, якая будзе доўгай.
Рэжысэр спрабуе сьцерці флёр рамантычнасьці з тых, хто выпраўляўся на пошукі шчасьця ў «залатую ліхаманку», а акторы па-майстэрску спраўляюцца з гэтай задачай. Цікава, што Джон Х'юстан прапанаваў адну з галоўных роляў свайму бацьку – Уолтару Х'юстану, бо разумеў, якая глыбокая праца можа атрымацца. Як і чакаў сын, бацька атрымаў запаветны Оскар за сваю гульню.
Зрэшты, што даражэй: безьліч золата ці стары сябар? Як бы вы адказалі на такое пытаньне?
Нумар 2. Мальтыйскі сокал (The Maltese Falcon). 1941
Фільм з непаўторным Хамфры Богартам у галоўнай ролі – гэта кінаскарб, які, як кажуць у такіх выпадках, вытрымаў выпрабаваньне часам, увасабляючы сабою саму сутнасьць фільма жанру нуар. Стужка, зьнятая Джонам Х'юстанам, стала яго рэжысэрскім дэбютам. А колькі выбітных працаў было пасьля!
Фільм пачынаецца з таямніцы, якая хутка перакручваецца ў цэлую сетку падманаў і небясьпекаў, якія чакаюць галоўнага героя. Богарт грае дэтыктыва, якому неабходна разблытаць вельмі пакручастую гісторыю. Сцэнар, заснаваны на рамане Дэшыла Хамэта, стварае складаную рэчаіснасьць, у якой кожны герой хавае таямніцы.
Нумар 1. Касабланка (Casablanca). 1942
Стужка Майкла Кёрціса – гэта адна з галоўных цаглінаў у гісторыі кіно. Такіх геніяльных і прыгожых фільмаў надзвычай мала, і вам проста абавязкова неабходна азнаёміцца з гэтым шэдэўрам кінематографу.
Дзеяньне адбываецца ў бурлівым мараканскім горадзе падчас Другой сусьветнай вайны, калі, здавалася б нэйтральная тэрыторыя становіцца арэнай схаваных інтрыгаў і падрыхтоўкі шпіёнскіх апэрацыяў.
Інгрыд Бэргман і Хамфры Богарт граюць былых каханкаў, што выпадкова становяцца ўцягнутыя ў вір нечаканых падзеяў.
У сёньняшнім сьвеце, дзе фільмы прыходзяць і сыходзяць празь некалькі месяцаў, «Касабланка» зьяўляецца яскравым сьведчаньнем залатога веку Галівуду. Менавіта такія стужкі нагадваюць нам пра магію, якую фільмы могуць стварыць.
Прыемнага прагляду!