Выстава срэбных вырабаў з Нясьвіжа
Нясвіжскі музей-запаведнік прадставіць на выставе ў Гомелі калекцыю з амаль 200 срэбных вырабаў.
Выстава "Срэбра са збору Нясвіжскага музея-запаведніка" адкрылася ў гомельскім Палацы Румянцавых і Паскевічаў.
У экспазіцыю, якую прадставіць Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж", увайшло 198 прадметаў, аснову якіх складаюць вырабы, прызначаныя для сервіроўкі стала. "Гэта самыя разнастайныя срэбныя графіны, фужэры, вазачкі, чаркі, сальніцы і іншыя прадметы", — адзначыла загадчыца мастацкага аддзела музея Гомельскага палацава-паркавага ансамбля Таццяна Літвінава.
Гэта частка амаль паўтысячнай калекцыі вырабаў з каштоўных металаў, якія захоўваюцца ў фондах музея-запаведніка. Выставу дапаўняюць аналагічныя прадметы збораў Гомельскага палацава-паркавага ансамбля й вядомага гомельскага антыквара Сяргея Пуціліна.
У XIII стагоддзі срэбра пачалі актыўна выкарыстоўваць для вытворчасці посуду. Гэтаму спрыялі яго фізічныя і хімічныя ўласцівасьці: коўкасць, пластычнасць, водбліск і светлы колер, бактэрыцыдныя якасці. Вырабы ўпрыгожваліся эмаллю, пляценнем. У тыя часы срэбны посуд меў вялікую значнасць, станавіўся прадметам раскошы, святочнай сервіроўкі і годным падарункам. Няма сумневу ў тым, што срэбным посудам і прадметамі для сервіроўкі стала карысталіся ў свой час і ўладальнікі Нясвіжскага замка.
Наведаць выставу "Срэбра са збору Нясвіскага музея-запаведніка" можна да 23 жніўня 2015 года.