Алесь Лагвінец выйшаў з Руху «За Свабоду»
45-гадовы палітык, які раней быў адным з намеснікаў Аляксандра Мілінкевіча ў Руху «За Свабоду», пакінуў шэрагі арганізацыі.
![afmoblu3wpq_1.jpg afmoblu3wpq_1.jpg](/img/v1/images/afmoblu3wpq_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Рада руху «За Свабоду» прыняла да ведама заяву аб выхадзе з арганізацыі былога намесніка старшыні руху палітолага Алеся Лагвінца.
Сам Лагвінец адмаўляецца каментаваць прычыну гэтага рашэння:
— Я вырашыў, што не каментую гэта публічна. З усімі рухаўцамі я гатовы прыватна гэта абмяркоўваць, але публічна гэта не каментую. Гэта праўдзівая інфармацыя. На сайце руху “За свабоду” напісана. Але я асабіста публічна нічога не каментую.
Кіраўнік Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч сказаў, што галасавання па заяве Лагвінца не было.