Цалкам забаранілі імпарт і транзіт нафтапрадуктаў і калійных угнаенняў. Падрабязнасці санкцый ЕС
Еўрасаюз увёў сектаральныя санкцыі супраць беларускіх уладаў. Дакумент апублікаваны. Сектаральныя санкцыі цалкам забараняюць імпарт нафтапрадуктаў і калійных угнаенняў з Беларусі, а таксама іх транзіт праз тэрыторыю ЕС.

Фота minskpromstroy.by
Сярод іншых забаронаў:
Забарона імпарту і экспарту абсталявання і ПЗ для сачэння для людзьмі ў інтэрнэце і па тэлефоннай сувязі.
Забарона на доўгатэрміновае крэдытаванне дзяржкампаній і размяшчэнне каштоўных папер з пагашэннем больш за 3 месяцы.
Забарона на продаж і транзіт тытуню і тытунёвых вырабаў з ЕС пакупнікам з Беларусі або для выкарыстання ў Беларусі.
Забарона на перадачу або экспарт усіх тавараў і тэхналогій двайнога прызначэння для ваеннага выкарыстання ў Беларусі.
Забараняецца прадастаўляць фінансаванне або фінансавую дапамогу для набыцця тэхналогій падвойнага прызначэння для ваеннага выкарыстання ў Беларусі.
Паводле «Наша Нівы».