Крыніцы: Лукашэнка паклаў вока на зімбабвійскі літый
Зімбабвійскія медыя раскрылі падрабязнасці перамоў Лукашэнкі з Мнангагвам.
Аляксандр Лукашэнка паабяцаў пабудаваць літыевыя заводы ў
Зімбабвэ падчас перамоваў з Мнангагвам у выпадку прадастаўлення яму літыевых
канцэсій. Пра гэта паведамляе TheNewsHawks са спасылкай на дыпламатычныя
крыніцы.
Як адзначыў суразмоўца зімбабвійскага выдання, «дзве краіны падпісалі восем пагадненняў у розных сектарах, давёўшы іх да 20, але на самай справе справа была ў літыі». «Пра гэта дамовіліся Мнангагва і Лукашэнка падчас прыватных перамоваў», — сказала крыніца.
Асобны акцэнт зімбабвійскія СМІ зрабілі менавіта на
дамоўленасцях аб літыі, бо на тэрыторыі гэтай краіны знаходзіцца найбуйнейшае
радовішча дадзенага металу. Здабычу на ім вядуць кітайскія кампаніі. У мінулым
годзе Зімбабве забараніла экспарт літыя-сырца, каб утрымаць замежныя кампаніі і
кантрабандыстаў ад марадзёрства. Пазней забарона был аб'яднана з поўным
забаронай на экспарт каляровых металаў.
Літый, яго злучэнні і сплавы крытычна неабходныя для
тэхналагічнага развіцця многіх галін — аўтапрама, авіябудавання, металургіі,
мікраэлектронікі, хіміі і іншых.
Літый найбольш важны пры вытворчасці акумулятарных батарэй
вялікай ёмістасці. Малавядомай галіной прымянення літыя з'яўляецца
фармакалогія. Гэты метал выкарыстоўваецца для вытворчасці псіхатропных
прэпаратаў.
Запатрабаваны ён і ў цяжкай прамысловасці. Літый патрэбен
для выплаўлення і легіравання алюмінія, павышэння пластычнасці, трываласці і
аднаўлення металаў.
Ключавая галіна, дзе без згаданага металу ніяк не абысціся, — гэта ядзерная энергетыка. Літый — адзіная даступная крыніца атрымання трыція, таксама ён ужываецца пры вырабе стрыжняў, якія рэгулююць сістэму абароны рэактара.
Аляксандр Лукашэнка знаходзіўся з дзяржаўным візітам у Зімбабве з 30 студзеня па 1 лютага. Паводле яго слоў, былі падпісаныя пагадненні «ў галіне прамысловасці, гандлю, сельскай гаспадаркі, энергетыкі, транспарту і здабычы карысных выкапняў».
Беларускія прапагандысты асвятлялі візіт свайго кіраўніка ў адну з самых бедных краін свету так, нібыта яго прынялі ў Белым доме. Цягам трох дзён, калі меркаваць па публікацыях дзяржаўнай прэсы, не было ў свеце больш маштабнай падзеі, як сустрэча Лукашэнкі з прэзідэнтам Зімбабве. Сам Лукашэнка звыкла кляўся ў вечным сяброўстве з Мнангагвам, звяртаўся да зімбабвійскага народа, а праводзілі беларускага госця дадому афрыканцы з аркестрам і спецыяльна навучаным казлом па мянушцы Хумала, які нібыта служыць у мясцовым войску ў званні сяржанта.
Паводле «Н*шай Нівы».