Лябедзька настойвае на закрыцці справы «Jе suis Charlie»
Лідар Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька накіраваў у РУУС Цэнтральнага раёна Мінска зварот з прапановай закрыць адміністрацыйную справу, заведзеную па факце акцыі ля амбасады Францыі ў Беларусі.
Сам Анатоль Лябедзька адзначае, што «справа «Jе suis Charlie»набыла рэзананс і адценне скандалу. Удзельнікамі дыскусіі сталі журналісты, МУС, адміністрацыя Чырвонага
дома, Вярхоўны суд і сам беларускі кіраўнік. Але ў ім няма кропкі.
Справа з суду вернута ў РУУС і яе ў любы момант могуць рэанімаваць. Ёсць інфармацыя, што адзін з удзельнікаў акцыі атрымаў апавяшчэнне аб неабходнасці выплаціць штраф. Мая мэта —
дамагчыся афіцыйнага рашэння пра закрыццё справы і прыцягненне да дысцыплінарнай адказнасці работнікаў праваахоўных органаў».
Паводле ucpb.org