Лукашэнка — прадпрымальнікам: Майдану мы не дапусцім
На нарадзе наконт праекта ўказа «Аб некаторых пытаннях рэалізацыі тавараў індывідуальнымі прадпрымальнікамі і іншымі фізічнымі асобамі» 18 лютага Аляксандр Лукашэнка перасцярог прадпрымальнікаў ад шантажу ўлады ў сувязі са змяненнем умоў іх працы.
Па словах Лукашэнкі, «усё будзе цывілізавана, бо прадпрымальнікі — самы прасунуты пласт грамадства, арыентаваныя на ўсялякія рэформы».
Звяртаючыся да прадпрымальнікаў, ён заявіў: «Я ведаю, вы людзі нябедныя і можаце замовіць у жоўтай прэсе любы артыкул, але вам раю гэтага не рабіць, бо можна атрымаць сітуацыю
наадварот. І ганіце ад сябе усялякіх там Шумчанкаў, не тое яшчэ каго — тое, каб яны нават блізка каля вас не хадзілі. У іх няма нічога з вамі агульнага і быць не можа, ім трэба
іншае».
Што тычыцца ўказа, то, як адзначыў Лукашэнка, рашэнне будзе прынята, зыходзячы з выгады перш за ўсё для спажыўцоў і дзяржавы, а затым — для прадпрымальнікаў.
Пры гэтым Лукашэнка назваў працу ІП цяжкай.
Гуляць з дзяржавай, прапаноўваючы адтэрмінаваць прыняцце рашэнняў, недапушчальна, падкрэсліў ён.
«Ніякіх часовых рашэнняў напалову тут быць не павінна. Мы і так іх прынялі мноства», — заўважыў Лукашэнка.
У той жа час ён заявіў, што, перш чым падпісаць указ, хацеў бы ўбачыць глыбіню працэсаў, якія адбываюцца ў прадпрымальніцкім асяродку.
Мне патрэбна не знешняя матывацыя: вось Мытны саюз, давайце накінем пятлю на шыю часткі беларускага народа. Мне такі Мытны саюз не патрэбны, дзе мы будзем накідваць петлі людзям, якія сёння
працуюць», — сказаў Лукашэнка.
БелаПАН