«Нішто не перашкаджае «жахнуць» адкуль заўгодна, не забруджваючы тэрыторыю Беларусі»

Аўтар тэлеграм-каналу «Палітанелогія» разважае пра тое, якіх «гарантый бяспекі» патрабаваў Лукашэнка ад Шайгу, і што размяшчэнне ў Беларусі ядзернай зброі хутчэй шкоднае для рэжыму, чым карыснае. Прынамсі, ядзерная зброя Лукашэнку нічога не гарантуе.

lukashenko_karta2_6a13d299069a784e26b79af5ad2fc13e1cdf3149.jpg


Магчымае з'яўленне на тэрыторыі РБ ядзернай зброі ніяк не здаецца мне чымсьці шакавальным. Ніякім чынам не выбіваецца з крамлёўскай тактыкі ядзернага шантажу і, падаецца, не асабліва дапамагае Лукашэнку. Ясная справа, на яго ніхто звонку нападаць не збіраецца. Ясная справа, яму ніхто не аддасць кантроль. Ясная справа, разважанне пра набліжэнне ядзернай зброі да межаў ЕС можа, у прыватнасці, прывесці нас да размоў аб падлётным часе.

Нядаўна да Лукашэнкі ў госці прылятаў Шайгу, і «наш» клянчыў у «іхняга» гарантый бяспекі «ў выпадку чаго». У выпадку чаго — прабачце? Польшчы? Скажам так, гібрыднага ўварвання — гэта значыць хвалі ўнутранай, якую яны растлумачаць сабе і вонкавым там (абгрунтоўваючы ўласную жорсткасць, сублімуючы ўласны страх) і новай ітэрацыяй каляровай рэвалюцыі па метадычцы. Ой, пра што гэта я? Як напісаў нядаўна, крый Божа, Шпакоўскі: «Прэзідэнт чарговы раз пацвердзіў, што валодае становішчам у краіне, не адрываецца ад зямлі і адчувае “нерв” грамадства».

Я на яго спасылаюся не без агіднасці, але тым і каштоўныя бяздарныя прапагандысты — яны, як і сам Лукашэнка, часта выдаюць метадычку і жаданае.

Ядзерная зброя і Шайгу — гэта дзве паралельныя лініі.

Лукашэнка просіць у Шайгу гарантый абароны, хоць па ідэі, такімі павінна стаць тая самая ядзерная зброя. Толькі яна яму, насамрэч, нічога не гарантуе.

Нішто не перашкаджае «жахнуць» адкуль заўгодна, не забруджваючы тэрыторыю Беларусі. Не, мяркую — гэта ўсё тая ж нахабная крамлёўская гульня ў атамную скрэпу Мядзведзева ў твар «англа-саксам», а Лукашэнка ў ёй — харыстка.

У цэлым жа «нераспаўсюджанне» — тэма, безумоўна, важная і, адпаведна, занадта спэкулятыўная. І калі не абцяжараны абавязкам будаваць прычынна-выніковыя сувязі калектыўны Пуцін без змоўку паўтарае пра Хірасіму, то мы якраз сувязі будаваць абавязаны. Хірасіма не толькі адзіны выпадак, але шмат у чым і прычына, па якой больш прэцэдэнтаў не было.

Нераспаўсюджанне цяпер — гэта, у першую чаргу, праблема непашырэння прадстаўніцтва ў ядзерным клубе. Яшчэ летась АГЛ распавядаў, што Беларусь, маўляў, стала ядзернай дзяржавай. Зразумела, у ядзерны клуб яго ніхто прымаць не збіраецца, наадварот, нават рэжым КНДР, моцна залежны ад Кітая ў вайсковым плане, больш суб'ектны, чым рэжым Лукашэнкі.

Як трапна прыкмеціў той жа Шпакоўскі: «Пры гэтым Беларусь з'яўляецца транзітнай дзяржавай, таму якасць дарог мае прыярытэтнае значэнне». Шпакоўскі не надта спрытны, адсюль гэтыя выпадковыя, трагічна-пацешныя «тэзісы»: мы ўсе добра ведаем, што такое транзітная Беларусь з лютага-сакавіка 2024 года. Без Лукашэнкі не было б Бучы.

Зброя, апыніся яна ў Беларусі, замацоўвае залежнасць АГЛ ад Крамля, але ў гэтай залежнасці ёсць вельмі цікавая асаблівасць. Я па-ранейшаму лічу, што вайна дапамагла Лукашэнку ўтрымацца. Масква, па зразумелых цяпер прычынах, вырашыла яго не зліваць, хоць да часу і падтрымлівала вельмі ўмоўна. Беларусь для Пуціна не такая важная, наколькі важная Украіна, а прамое ўмяшанне ў 2020-м магло запусціць наступствы.


У нядаўнім матэрыяле «Вёрсткі» мы прачыталі, што яны цвёрда вырашылі нападаць толькі напачатку 2021-га. Але ў АГЛ тады яшчэ дымілася, а Украіна — гэта асабістае. Зацягніся канфлікт у РБ, і вайну давялося б пачынаць у небяспечнай блізкасці ад 2024: а выбары пакуль нешта ніяк не адмяняюцца. Інерцыя пуцінскай сістэмы за 20 гадоў назапасілася значная (што цяпер прыводзіць яе да біпалярнага разладу: у спробе падавацца дэспатыяй яны застаюцца ваюючым, але аўтарытарызмам, эрзац-імперыяй).

Дык вось, патэнцыйна вайна «адцягнула», на мой погляд, «канец», нейкую драматургічную логіку, калі стала ясна ўсім: Лукашэнка не выплыве як у 2010-м. Для Масквы ён усё яшчэ «так сабе актыў». Для Еўропы ён недамоваздольны. Для Украіны — ён усё ж вымушаная стаўка. Быў такі да вайны, застаецца і цяпер. І залежнасць Лукашэнкі ад Пуціна менавіта праз украінскі канфлікт не моцна экстрапалюецца на залежнасць паміж краінамі.

Беларусь сёння суб'ектная настолькі, наколькі суб'ектна яе прадстаўніцтва ў свеце. Гэта добрая навіна. Аднак, я баюся, са сканчэннем (спадзяюся не з замарозкай) вайны ўсё толькі пачнецца. Я слухаў, як круціцца АГЛ падчас паслання свайго чатырохгадзіннага. Яму адчайна патрэбна Еўропа — ненавісны заходні свет. Яму ўжо не знайсці легітымнасці, але суб'ектнасць пакуль атрымліваецца знаходзіць толькі на сустрэчах з Бягловым.

Ядзерная ж зброя — калі яму падвязуць — нават і нядрэнна. Менавіта спекулятыўнасць тэмы «нераспаўсюджання» можа рэактывізаваць з падвышанымі стаўкамі «тэму рэжыму» з куфэрка незалежнасці, якая ўвесь мінулы год усё ж была ў парадку другараднай. Ядзерная зброя — гэта чырвоная ануча для членаў ядзернага клуба. Такія рэчы непрымальныя і для адносна дружалюбнага Кітая, і ўжо тым больш для заходніх гульцоў.

На гэтым можна згуляць, каб яшчэ больш ізаляваць АГЛ, які так ці інакш спрабуе знайсці нейкія выхады з-пад Пуціна. Раней многія асцерагаліся «дрэйфу ў бок Крамля», цяпер важней, каб пра Лукашэнку казалі, і каб ён востра адчуваў сваю адзіноту. Гэта карысна для дэмакратычных сіл і для канчатковай мэты.

У 2020 годзе Расія была экзістэнцыяльнай пагрозай суверэнітэту. На другім годзе ўкраінскай вайны, я мяркую, яе баяцца не варта, а Лукашэнка хай сабе дрэйфуе куды заўгодна, абы ўскладніць яму максімальна магчымасць манеўру.

У гэтай сувязі цікавая і размова Зяленскага са старшынёй Сі. Андрэй Суздальцаў палічыў гэта «апошнім папярэджаннем», напіраючы на тое, што, маўляў, контрнаступленне — гэта катастрофа. Скажу так. Калі б у Пекіне думалі, што гэта катастрофа, то прамаўчалі б. Размова з Сі — гэта дрэнная навіна для Масквы, якая напірае на несуб'ектнасць Кіева. Сустрэчы з АГЛ пасля пачатку вайны з той жа серыі — гэта «пстрычка па носе» расійскаму імперыялізму.