Прэзідэнцкія выбары ў ЗША: Клінтан або Буш?
Амерыканцы, магчыма, зноў будуць выбіраць паміж двума знаёмымі прозвішчамі ў 2016 годзе.
Хілары Клінтан і Джэб Буш
Раннія гонкі на ўдзел у прэзідэнцкай кампаніі 2016 года ў ЗША ўжо ў поўным разгары, між тым, абставіны ў двух вядучых партыях характарызуюцца рэзкімі адрозненнямі. Вялікая колькасць рэспубліканцаў
сур'ёзна задумваецца аб удзеле ў гонцы за Белы дом у наступным годзе. Да гэтага моманту спіс узначальвае былы губернатар штата Фларыда Джэб Буш. Апошняе незалежнае апытанне
грамадскай думкі, праведзенае ўніверсітэтам Quinnipiac, паказала моцныя шанцы Буша ў трох крытычных «нявызначаных» (штаты, дзе насельніцтва не аддае яўнага перавагі ніводнай з двух
лідзіруючых партый) штатах — Пенcыльваніі, Фларыдзе і Агаё. Гістарычна кандыдаты, якія выйгралі гэтыя штаты, становяцца прэзідэнтамі.
Буш быў відавочным фаварытам Рэспубліканскай намінацыі ў сваім родным штаце Фларыда. Аднак яго лідэрства не так відавочна ў двух іншых штатах, дзе з ім супернічаюць губернатар штата Вісконсін
Скот Уолкер і губернатар Нью-Джэрсі Крыс Крысці.
У апытанні Quinnipiac Буш атрымаў 10-працэнтную падтрымку ў Агаё і 12% у Пенсільваніі, з некалькімі супернікамі, якія наступаюць яму на пяткі. Аднак яго вынікі далёкія ад паказчыкаў безумоўнага
лідэра Дэмакратычнай партыі Хілары Клінтан.
Клінтан стала відавочным фаварытам Дэмакратычнай намінацыі ва ўсіх трох штатах. Два іншых прэтэндэнта — віцэ-прэзідэнт Джо Байдэн і сенатар ад штата Масачусэтс
Элізабэт Уорэн — моцна адсталі. Байдэн яшчэ не агучыў сваіх планаў на 2016 год, тады як Уорэн шматкроць паўтарае, што не будзе ўдзельнічаць у прэзідэнцкай гонцы.
Акрамя іх у розных крылах Дэмакратычнай партыі ёсць шэраг патэнцыйных намінантаў, у тым ліку былы губернатар штата Мэрыленд Марцін О'Мэлі, незалежны сенатар ад штата Вермонт
Берні Сандэрс і былы сенатар ад Вірджыніі Джым Уэб.
Клінтан сутыкнецца з нейкім суперніцтвам унутры Дэмакратычнай партыі, аднак аналітык Quinnipiac Пітэр Браўн перакананы, што на дадзеным этапе ніводзін з кандыдатаў не ўяўляе для яе рэальнай
пагрозы: «Яна вельмі папулярная сярод дэмакратаў. Яе таксама вельмі добра ведаюць — што мае свае плюсы і мінусы. Аднак няма ніякага сумневу, што яна безумоўны лідэр
Дэмакратычнай намінацыі на 2016 год, калі яна вырашыць выставіць сваю кандыдатуру».
Альтэрнатыва Бушу
На рэспубліканскім баку Джеб Буш робіць уражанне годнага суперніка нароўні з намінантамі папярэдніх гадоў, сярод якіх яго брат Джордж Буш у 2000, Джон Маккейн у 2008 і Міт Ромні ў 2012. Разам з
тым, відавочна, што многіх рэспубліканцаў зусім не палохае перспектыва кандыдацтва Буша — Крыс Крысці, Скот Уолкер, Майк Хукабі, Бобі Джындал і Джордж Патака гатовыя
пазмагацца з Бушам за Белы дом. Яшчэ пяць дзеючых сенатараў выказалі розную ступень зацікаўленасці: Тэд Круз з Тэхасу, Ранд Пол з Кентукі, Марка
Рубіё з Фларыды, Боб Коркер з Тенэсі і Ліндсі Грэм з Паўднёвай Караліны.
Два ветэрана кампаніі 2012 года, падобна, таксама гаворацца да новай гонкі — былы сенатар ад Пенсільваніі Рык Санторум і былы губернатар Тэхаса Рык
Пэры. Ёсць яшчэ і пачаткоўцы нацыянальнай палітычнай сцэны, сярод якіх былы амбасадар ЗША ў ААН Джон Болтан, хірург-пенсіянер Бэн Карсан і бізнесвуман
Кэры Фіёрына.
І ўсё ж Рэспубліканскае поле пачынаецца з Джэба Буша, якога ўжо папрасілі параўнаць сябе з двума былымі прэзідэнтамі з яго сям'і — з бацькам і з братам. Буш сцвярджае,
што яму ўжо ўдалося выйсці з ценю сваіх знакамітых сваякоў за 8 гадоў губернатарства ў Фларыдзе.
Джэб Буш застаецца фаварытам большасці радавых рэспубліканцаў, якія хочуць вылучэння самага моцнага кандыдата супраць верагоднай дэмакратычнай намінацыі Хілары Клінтан. «Аднак Буш
сутыкнецца з унутранай апазіцыяй з боку рэспубліканцаў, якія жадаюць убачыць свежы твар ў 2016, — кажа аналітык Рэспубліканскай партыі Скот Фулкнер. — Джеб быў
цудоўным губернатарам Фларыды, але ў Джэба не тое прозвішча. Я маю на ўвазе, Амерыка рабіла рэвалюцыю, каб у нас не было дынастый».
Дэмакраты неадназначна ставяцца да кандыдацтва Джэб Буша — некаторыя бачаць у ім найбольш моцнага патэнцыйнага праціўніка Хілары Клінтан. Аднак іншыя адзначаюць, што Джэбу Бушу
давядзецца змагацца яшчэ і з «пахмельным сіндромам», які застаўся ў амерыканцаў ад працы яго старэйшага брата ў Белым доме. «Для нас стала сюрпрызам, як слаба выглядаў Джэб
Буш у апошніх апытаннях, а пасля ўваходжання ў выбарчы цыкл з перспектывай выбараў Клінтан-Буш, усё паказвае на тое, што Джэб Буш, магчыма, сутыкнецца з сур'ёзнымі праблемамі»,
— кажа сацыёлаг Стэн Грынберг.
Барацьба за пазнавальнасць
Сярод тых, хто спадзяецца стаць свежым тварам Рэспубліканскай партыі — сенатар ад Кентукі Ранд Пол — фаварыт лібертарыяў, якія імкнуцца да абмежавання ролі
ўрада. Стрыманая пазіцыя Пола ў пытанні дазволу на ўдзел амерыканскіх вайскоўцаў у замежных канфліктах вылучае яго сярод іншых рэспубліканцаў-супернікаў, такіх як сенатар ад Фларыды Марка Рубіё,
сенатар ад Паўднёвай Караліны Ліндсі Грэм, або губернатар Вісконсіна Скот Уолкер. Усе яны выступаюць за больш жорсткую палітыку ЗША па Ірану і «Ісламскай дзяржаве», яны таксама не
выключаюць неабходнасці ўдзелу амерыканскіх вайскоўцаў у вайне з тэрарыстамі на Блізкім Усходзе.
І хоць апошняе апытанне грамадскай думкі ў трох крытычных штатах паказала нязначную перавагу Джэба Буша, аналітык Quinnipiac Пітэр Браўн кажа, што яшчэ занадта рана спяшацца з высновамі аб
кампаніі наступнага года:
«Няўпэўненым лідэрам, калі такі наогул будзе, магчыма стане Джэб Буш. І хоць Буш ні ў якай меры не такі моцны кандыдат для рэспубліканцаў, як Клінтан для дэмакратаў, тым не менш, Буш,
верагодна — кандыдат, здольны скласці канкурэнцыю любому іншаму».
Многія рэспубліканцы спадзяюцца пазбегнуць паўтарэння кампаніі 2012 года, калі Міт Ромні ў канчатковым выніку быў намінаваны, але толькі пасля таго, як яго рэпутацыя была падарваная
сур'ёзнымі ўдарамі з боку канкурэнтаў-аднапартыйцаў. Стратэг Рэспубліканскай партыі Філіп Статтс кажа, аднак, што маючая адбыцца кампанія выявіла групу значна больш моцных рэспубліканцаў,
кожны з якіх варты быць пачутым падчас дэбатаў.
І хоць пакуль ніхто яшчэ афіцыйна не заскочыў на бегавую дарожку, дэбаты сярод рэспубліканцаў ужо пачаліся, і, мяркуючы па ранніх прыкметах, гэта будзе доўгая, цяжкая і захапляльная бітва за
рэспубліканскую намінацыю.
golos-ameriki.ru