Парашэнка заявіў аб неабходнасці неадкладных дзеянняў для "спынення зрыву мінскіх дамоўленасцей"

Рэжым спынення агню, уведзены ў дзеянне мінскімі дамоўленасцямі ад 12 лютага, не выконваецца з-за пастаянных абстрэлаў з боку баевікоў, асабліва ў раёне Дэбальцава. Аб гэтым у ходзе тэлефоннай размовы ў ноч на 18 лютага заявілі прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка і віцэ-прэзідэнт ЗША Джозэф Байдэн.



ukraina_1.jpg

Як паведаміла прэс-служба ўкраінскага кіраўніка, Парашэнка адзначыў неабходнасць неадкладных дзеянняў для спынення эскалацыі і зрыву мінскіх дамоўленасцей. Ён таксама заклікаў ЗША рэалізаваць папярэднія заявы аб даванні Украіне дадатковых сродкаў для ўзмацнення яе абароназдольнасці.
Байдэн "запэўніў у падтрымцы Украіны і дамовіўся з прэзідэнтам Парашэнкам аб пастаяннай каардынацыі паміж Украінай, ЗША, Германіяй, Францыяй, а таксама ў межах ААН і АБСЕ".
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН