ЗША заклікалі Расію спыніць атакі на Дэбальцава

У заяве на сайце амерыканскага знешнепалітычнага ведамства адзначаецца, што ЗША сур’ёзна занепакоеныя пагаршэннем сітуацыі ў раёне Дэбальцава на ўсходзе Украіны.



a06d2054_fada_4d9d_9f47_976a5169d9bf_w640_r1_s.jpg

«Урад Украіны паведамляе, што ўкраінскія войскі 129 раз падвергліся абстрэлу за апошнія 24 гадзіны з боку сепаратыстаў, якія падтрымліваюцца Расіяй. Былі забітыя 5 і параненыя 25, у тым ліку і ў канвоі, які эвакуяваў параненых з Дэбальцава. Сепаратысты публічна заявілі, што яны адмаўляюцца выконваць рэжым спынення агню ў Дэбальцава, і назіральнікам АБСЭ не былі дадзены гарантыі бяспекі для доступу ў гэты раён. Гэтыя агрэсіўныя дзеянні і заявы сепаратыстаў, якія падтрымліваюцца Расіяй, ставяць пад пагрозу рэжым спынення агню і запланаваны вывад цяжкіх узбраенняў, як гэта прадугледжана ў мінскіх пагадненнях ад 12 лютага. Мы ўважліва сочым за паведамленнямі аб новай калоне расійскай ваеннай тэхнікі, якая рухаецца ў бок Дэбальцава», — гаворыцца ў заяве прэс-сакратара Дзярждэпу Джэн Сакі.

ЗША заклікаюць Расію і сепаратыстаў неадкладна спыніць усе напады і пачаць дыялог з АБСЭ з мэтай выканання ўмоў менскіх пагадненняў.

www.svaboda.org