«З мінамётаў абстрэльваюць Данецк нашы». СБУ перахапіла чарговыя перамовы тэрарыстаў
Служба бяспекі Украіны абнародавала чарговы перахоп размовы тэрарыстаў у Данецку, з якога вынікае, што горад абстрэльваюць з мінамётаў менавіта яны.
На запісе тэрарысты прамым тэкстам кажуць, што «гэта нашы б'юць». На пытанне старэйшага па званні баявік адказвае, што мінамёты працавалі паўгадзіны па Данецку з блокпоста, на якім стаіць тэрарыстычны батальён «Усход».