Рыгор Кастусёў патрабуе перайменаванне станцыю метро "Плошча Леніна" — на "Плошчу Незалежнасці"
Рашэнне перайменаваць станцыю метро “Плошча Леніна" ў станцыю “Плошча Незалежнасці" адмысловая камісія пры Мінгарвыканкаме прыняла яшчэ ў 2010 годзе. Аднак пазней гэта самая камісія сваё рашэнне адмяніла, спаслаўшыся, што паступілі скаргі ад жыхароў горада.
Дабіцца праўды ў гэтым пытанні вырашыў намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў. Ён неаднаразова звяртаўся да мінскіх чыноўнікаў з патрабаваннем патлумачыць, чаму дагэтуль станцыя метро не была перайменаваная. Таксама ён заклікаў неабыякавых грамадзянаў пісаць звароты ў Мінгарвыканкам.
"Адказы на ўсе мае запыты падпісвае намеснік старшыні Мінгарвыкама Ігар Карпенка, які з’яўляецца кіраўніком Камуністычнай партыі Беларусі. Я хачу, каб мінчукі, грамадзяне Беларусі звярнулі ўвагу на гэтую падзею, каб пісалі звароты да ўладаў з патрабаваннем перайменаваць станцыю метро “Плошча Леніна" — на станцыю метро “Плошча Незалежнасці", — кажа палітык.
У адказе, які атрымаў Рыгор Кастусёў, адзначаецца, што прапанова пра змену назвы станцыі метро была апублікавана ў СМІ, пасля чаго жыхары горада пачалі пісаць, што яны супраць такога рашэння. Пры
гэтым чыноўнікі чамусьці не хочуць публічна прадставіць так званыя скаргі ад жыхароў.
spring96.org