Сілавікі затрымалі намесніка старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі
Днямі ў Віцебску затрымалі намесніка старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Сяргея Ярмыкіна.
Гэтую інфармацыю TUT.BY пацвердзілі некалькі інфармаваных крыніц.
«Затрымалі Ярмыкіна і яшчэ некалькі яго таварышаў. Некаторыя былі раней судзімыя і нідзе не працавалі. Іх падазраюць у ашуканскіх дзеяннях», — сказаў суразмоўца.
Па словах яшчэ адной крыніцы, гэтая група асоб спрабавала вырашыць пытанні па змякчэнні пакарання для былога дырэктара Аршанскага авіярамонтнага і інструментальнага заводаў Уладзіміра Траецкага, якога ў пачатку года прысудзілі да 4 гадоў пазбаўлення волі. «Казыралі сувезямі і патрабавалі грошы. Завалодалі некалькімі тысячамі долараў, калекцыяй манет і ювелірнымі вырабамі. Але першапачаткова не планавалі выконваць узятыя абавязацельствы», — сказала крыніца.
Сяргей Ярмыкін балатаваўся ў дэпутаты, з'яўляецца старшынёй Віцебскай абласной арганізацыі ЛДП.
Адзін з лідараў ЛДПБ Алег Гайдукевіч сказаў TUT.BY, што ў гэтай гісторыі «палітыкі дакладна няма». «Гэта пытанні камерцыі і бізнесу. Але мы пакуль асцярожныя ў ацэнках. Хай пройдзе праверка», — заявіў Гайдукевіч. «У нашай партыі 50 тысяч членаў. Таму ўсякае бывае. Але я паставіў задачу да 2019 года ачысціцца і пазбавіцца ад непатрэбных пытанняў. Каб у партыі былі адны "цнотнікі", як я», — дадаў палітык.
tut.by