Шэнгенская віза для беларусаў будзе каштаваць 80 еўра

Савет ЕС ухваліў прапановы па змяненні Шэнгенскага кодэкса, у якія ўваходзяць павелічэнне кошту афармлення віз, спрашчэнне атрымання шматразовых віз і ўвядзенне ўнутранага пагранкантролю ўнутры Шэнгена.

schengen_visa_1.jpg

19 чэрвеня паслы ЕС ухвалілі ад імя Савета ЕС мандат на перамовы з Еўрапарламентам па прапанове аб унясенні змяненняў у візавы кодэкс, гаворыцца ў паведамленні на сайце Савета ЕС.
На думку Савета ЕС, змены спросцяць атрыманне віз для законапаслухмяных падарожнікаў і забяспечаць хуткія і дакладныя працэдуры, у прыватнасці:
- заяўкі на атрыманне віз можна будзе падаваць у перыяд «да шасці месяцаў і не пазней, чым за 15 дзён да паездкі»;- прадугледжваецца магчымасць запаўнення і падпісання формы заяўкі ў электронным выглядзе;- больш дакладна вызначана, якая дзяржава-член кампетэнтна разглядаць заяўку, калі меркаванае наведванне ахоплівае некалькі дзяржаў-членаў;- уводзіцца ўзгоднены падыход па выдачы шматразовых віз для пастаянных падарожнікаў са станоўчай гісторыяй выдачы візаў. Для такой катэгорыі плануецца выдаваць візы тэрмінам ад 1 да 5 гадоў.
«Каб дзяржавы-члены маглі лепш пакрыць выдаткі на афармленне візы, не з'яўляючыся стрымліваючым фактарам для заяўнікаў на візу, памер візавага збору будзе павялічаны да 80 еўра. Пастанова таксама ўводзіць механізм для ацэнкі кожныя тры гады неабходнасці перагляду сумы візавага збору», — гаворыцца ў паведамленні.
Рэгламент таксама накіраваны на садзейнічанне паляпшэнню супрацоўніцтва з трэцімі краінамі па рэадмісіі. У ім будзе ўведзены новы механізм выкарыстання візавай палітыкі ў якасці рычага для рэадмісіі, які будзе выкарыстоўвацца, калі трэцяя краіна не супрацоўнічае з дзяржавамі-членамі па рэадмісіі незаконных мігрантаў.
Камісія будзе рэгулярна ацэньваць супрацоўніцтва трэціх краін па рэадмісіі. У тых выпадках, калі краіна не супрацоўнічае, яна прапануе Савету прыняць рашэнне, у якім прымяняюцца канкрэтныя абмежавальныя візавыя меры, звязаныя з афармленнем і атрыманнем візы.
Дзеючы шэнгенскі кодэкс, як паказалі прадстаўнікі Савета, уступіў у сілу ў 2010 годзе. Гэты дакумент ахоплівае правілы апрацоўкі заявак і выдачы кароткатэрміновых віз у ЕС, то бок віз на знаходжанне не больш за 90 дзён на тэрыторыі краін Еўрасаюза ў 180 дзён.
Нагадаем, Беларусь і Еўрасаюз ужо некалькі гадоў вядуць перамовы аб спрашчэнні візавага рэжыму. Калі пагадненне будзе падпісана, то кошт шэнгенскіх візаў для беларусаў будзе складаць 35 еўра замест цяперашніх 60, а ў выпадку заяўленага павышэння кошту афармлення віз візавы збор мог бы скласці 40 — 45 еўра.
Паводле naviny.by