У Мазыры не засталося дэмакратычных структур
У Мазыры няма ніводнага прадстаўніцтва апазіцыйных партый. У 2019 годзе перастала існаваць апошняя ў горадзе дэмакратычная структура — Аб’яднаная грамадзянская партыя.
Як сцвярджае актывіст з Мазыра Рыгор Крывіцкі, рэгіён цалкам дэмаралізаваны:
— Няма ніводнай палітычнай структуры, ніводнай партыі няма. Калі БНФ і хрысціянскіх дэмакратаў і раней не было, то АГП усё ж такі была — 22 чалавека. У гэтым годзе цалкам самараспусцілася, самаліквідавалася. Таму палітычнага жыцця, як такога, абсалютна няма.
У Мазыры дзейнічаюць праўладныя і афіцыйныя арганізацыі. У тым ліку, «Ліга камуністычнай моладзі» і БРСМ.
Паводле Радыё Рацыя