Выбары на акупаваных РФ тэрыторыях Украіны могуць «абнуліць» Пуціна
Незразумела, што даюць Пуціну выбары на захопленых украінскіх тэрыторыях. Няўжо сумнеўны піяр гэтага варты, разважае гісторык і палітолаг Уладзімір Пастухоў.
![Фота: AP Photo / Alexander Zemlianichenko Фота: AP Photo / Alexander Zemlianichenko](/img/v1/images/pucin_halava.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота: AP Photo / Alexander Zemlianichenko
Мне здаецца, што Крэмль крыху павярхоўна падышоў да пытання аб выбарах на акупаваных тэрыторыях — недаацаніў глыбіню і шматслойнасць праблемы.
Справа не ў тым, што гэта ставіць пытанне аб легітымнасці выбараў і, як следства, аб легітымнасці Пуціна ўвогуле. Насамрэч, на гэта ў агульным плане ўсім напляваць. Справа ў тым, што гэта ставіць пытанне наконт гэтай легітымнасці ў вельмі спецыфічным, асабліва фармальным разрэзе.
У кожнай палкі ёсць два канцы (блізкі і далёкі), але спачатку бачны толькі адзін, які бліжэй да рукі, а наяўнасць другога выяўляецца толькі пасля таго, як здарыцца яго дотык да лба або іншага месца (у залежнасці ад траекторыі).
Рашэнне правесці выбары Пуціна на акупаваных тэрыторыях Украіны — смелае і патрыятычнае. Гэта блізкі і відавочны канец (палкі). Такое рашэнне падыме эмацыйны настрой у часткі жыхароў саміх акупаваных тэрыторый і ў нейкай часткі абывацельскай масы (у той меры, у якой яна паспее засяродзіць на гэтай навіне сваю ўвагу).
Глядзіце таксама
![Абас Галямаў: Дзяды зноў ідуць на выбары Выбары без выбару: уся ўлада дзядам](/img/v1/images/4c4d7b31b09025861c790fcdfee66cd2.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Толькі незразумела, што гэта дае Пуціну, калі электаральны працэс ужо цалкам пад кантролем, а вынік загадзя вядомы і наогул ніяк не залежыць ад галасавання?
А вось напаскудзіць вельмі нават можа: менавіта таму, што з'яўляецца чыста ФАРМАЛЬНЫМ, гэта значыць юрыдычна бездакорным, якое не патрабуе складанай ацэнкі, а таму яго будзе лёгка ўжыць і выкарыстаць як падставу для поўнай дэлегітымізацыі (абнулення) вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Расіі на Захадзе.
Глядзіце таксама
![Сяргей Навумчык: Што наканавана, тое адбудзецца Сяргей Навумчык: Ці расстраляў бы Андропаў Пуціна?](/img/v1/images/pucin_i_sabczak.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Можна, вядома, праспяваць песеньку зайцоў з «Брыльянтавай рукі» — а нам трын-трава. Але мітусня вакол пастановы МУС аб арышце Пуціна з сутаргавымі спробамі следам за ёй вярнуць хаця б частку дзяцей назад ва Украіну паказвае, што зусім не ўсё ім трын-трава.
А гэта менавіта такі ж кейс, дзе ёсць магчымасць зачапіцца за літару міжнароднага права. Гэта значыць, хлопцы Кірыенкі павяліся на хайп, але, як часта бывае, не дадумалі да канца.
Піяр — справа добрая, але ў гэтым выпадку, падобна, аўчынка не варта вырабу.
Геніем быў стары расійскі амбасадар ва Украіне: «ніколі такога не было, і вось зноў».
Глядзіце таксама
![Колькі яшчэ Пуцін будзе кіраваць Расіяй? Увесну 2024 у Расіі прэзідэнцкія выбары. Ці варта Пуціну падрыхтавацца?](/img/v1/images/putin4_logo.png?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)