«Карым Бензема стаў агентам прапаганды ХАМАС» – футбольны свет рэагуе на вайну ў Ізраілі
Армія Ізраіля рыхтуецца да наземнай аперацыі ў Газе ў адказ на тэрор хамасаўскіх баевікоў. Гэта не магло не выклікаць выбуховай рэакцыі ў заўзятараў і футбалістаў. Жорсткі антысемітызм выліваецца на стадыёнах і ў сацсетках.
![Лёзунгі ў шатляндзкім Глазга Лёзунгі ў шатляндзкім Глазга](/img/v1/images/seltyk.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Лёзунгі ў шатляндзкім Глазга
Скандал з Карымам Бэнзэма
Самым знакамітым футбалістам, які выказаўся аб вайне Ізраілю і ХАМАС, стаў лепшы футбаліст сьвету 2021 году Карым Бэнзэма, які з восені выступае за клюб з Саудаўскай Арабіі.
Ягоныя словы выклікалі хвалю абурэньня ў Францыі, зь якой паходзіць ягоная маці. Бацька Бэнзэма — алжырац.
Сэнатар Валеры Буайе з партыі «Рэспубліканцы» заклікала пазбавіць Бэнзэма грамадзянства Францыі і «Залатога мяча» — узнагароды лепшаму футбалісту сьвету.
Дэпутат Эўрапарлямэнту Надзін Марана сказала: «Я настойваю і падпісваюся пад гэтымі словамі: я лічу сумным, што Карым Бэнзэма не асудзіў тэрарызм. Ён добра разумее, што піша. Ён усьведамляе, які рэзананс гэта будзе мець у Францыі, у араба-мусульманскім сьвеце, сярод вар'ятаў-ісламістаў на нашай тэрыторыі. У нейкі момант кожны павінны браць на сябе адказнасьць, і ў такога чалавека, як ён, які знаходзіць водгук сярод моладзі, ёсьць абавязак. І ягоны абавязак ня толькі ў тым, каб атрымліваць аплядысменты за галы і зарабляць мільёны.
Няма акаўнту з 20 мільёнамі фолавераў, у якім пост мог бы быць бяскрыўдным. Ён асудзіў несправядлівыя бамбардзіроўкі і прысьвяціў думкі народу Газы. Ніхто не павінен асуджаць кагосьці за абарону жыхароў Палестыны.
Што было глыбока шакавальным, дык гэта тое, што ён ведае, што ў яго ёсьць адмысловы рэзананс. Калі на цябе падпісаныя 20 мільёнаў чалавек… Ягонае пасланьне было выключна адрасным. Ён француз, ён нарадзіўся ў Ліёне, у яго падвойнае грамадзянства, і ён ніякім чынам не згадаў французскіх ахвяраў, у тым ліку французскіх закладнікаў, якіх утрымліваюць у сектары Газа.
Ён не асудзіў тэрарызм, ён не асудзіў жахлівыя злачынствы гэтага нападу, які адбыўся на тэрыторыі Ізраілю. Дрэнна тое, што ён пра гэта не напісаў, і гэта надае ягоным словам яшчэ большы рэзананс.
Калі ў цябе ёсць французскае грамадзянства, а на тэрыторыі нашай краіны ісламісты забілі настаўніка, у нас ёсьць закладнікі, якія ўтрымліваюцца ў сектары Газа, ёсць французы, забітыя на тэрыторыі Ізраілю, самае меншае, што ты можаш зрабіць, — гэта напісаць пасланьне аб гэтых людзях. Неймаверна, што ён гэтага не зрабіў.
![Карым Бэнзэма перад пэнсіяй паехаў гуляць у Саудаўскую Арабію Карым Бэнзэма перад пэнсіяй паехаў гуляць у Саудаўскую Арабію](/img/v1/images/benzema_1.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Карым Бэнзэма перад пэнсіяй паехаў гуляць у Саудаўскую Арабію
Ён стаў зоркай футболу таму, што нарадзіўся ў Францыі, таму што вырас у Францыі, таму што займаўся ў французскіх трэніровачных цэнтрах, таму што быў абраны ў зборную Францыі. І ў яго няма ні слова, ні слова пра толькі што забітага настаўніка, які зьяўляецца французам?
Няўжо ў яго няма пасланьня для ўсіх гэтых закладнікаў, для гэтых забітых, згвалтаваных, выпатрашаных жанчынаў?»
Пасьля таго, як Бэнзэма выказаўся ў падтрымку жыхароў Газы, міністар унутраных справаў Францыі Жэральд Дарманэн заявіў аб сувязі былога футбаліста зборнай Францыі і «Рэалу» з тэрарыстамі: «Бэнзэма зьвязаны з «Братамі-мусульманамі», як усе мы ведаем».
Сярод прыкметаў, якія сьведчаць аб радыкалізацыі поглядаў футбаліста, МУС назваў наступныя: Бэнзэма адмаўляўся сьпяваць гімн Францыі перад матчамі за зборную, празэлітызм у сацсетках, фатаздымак з імамам Мо, у якога праводзіліся ператрусы ў сувязі з забойствам настаўніка Самюэля Паці ў 2020 годзе, падтрымка публікацыі байца ММА Хабіба Нурмагамедава, якая «заклікае да нянавісьці пасьля выпуску карыкатураў на прарока Мухамэда ў французскай прэсе».
У міністэрстве адзначылі, што пералічаныя факты ня могуць паслужыць прычынай для судовага разбору, але «ўяўляюць сабой неадназначны сігнал ад спартоўца, які мае вялікую аўдыторыю».
Адвакат Карыма Бэнзэма ня бачыць праблемы ў адмове сьпяваць гімн Францыі перад гульнямі: «Ён адмовіўся, але ў яго былі на тое прычыны. Нам таксама варта задацца пытаньнем, наколькі актуальны сэнс песьні 1795 году ў наш час, незалежна ад мурашоў, якія мы адчуваем, калі чуем яе. Гэта ягоны выбар, і гэта не праблема. Усе мы можам паставіць пад сумнеў каштоўнасьці, якія, як мяркуецца, павінны аб'ядноўваць нас».
Глядзіце таксама
![Саўдаўская Аравія заліла грашыма футбол: як футбалісты едуць туды бясслаўна сканчваць кар’еру Саўдаўская Аравія заліла грашыма футбол: як футбалісты едуць туды бясслаўна сканчваць кар’еру](/img/v1/images/saudy.jpeg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Марын Ле Пэн з гэтай нагоды заявіла: «Бэнзэма відавочна сімпатызуе радыкальнаму ісламізму, але гэтая ідэалёгія пакуль не забароненая. МУС адцягвае ўвагу ад сваёй бяздзейнасьці. Абвінавачваньні ў адрас Бэнзэма, які больш нават не жыве ў Францыі, па-мойму, манэўр, які адцягвае ўвагу, у той час як мы сутыкнуліся з сур'ёзнымі праблемамі, з ісламісцкім фундамэнталізмам у нашай краіне і нападамі, якія працягваюць адбывацца на нашай тэрыторыі.
Аднак пакуль мы не пастанавілі, што гэтая ідэялёгія забароненая (чаго мы прагнулі і патрабавалі на працягу шматлікіх гадоў), спадар міністар ня мае права папракаць чалавека ў гэтым. Ён робіць гэта, каб схаваць сваё бязьдзеяньне супраць гэтай таталітарнай ідэялёгіі», — сказала лідэр партыі «Нацыянальнае аб'яднаньне».
Французскі палітык Эрык Зэмур сказаў: «Бэнзэма ніколі не падабалася Францыя. Ён хоча выконваць законы шарыяту, які прадугледжвае джыхад — вайну з нявернымі. Няверныя — гэта мы з вамі. Мы ведаем, што Карым Бэнзэма гуляў за зборную Францыі дзякуючы выпадковасьці, толькі дзеля грошай і спартовых вынікаў. Ён сам аб гэтым казаў. У душы ён не француз. Ён мусульманін, які хоча выконваць законы шарыяту».
Сам Карым Бэнзэма зьбіраецца падаць у суд на Зэмура і міністра ўнутраных справаў.
«Проста напісаўшы гэта, ён стаў агентам прапаганды ХАМАС, таму што ХАМАС прытрымліваецца стратэгіі ня толькі фізычнага зьнішчэньня Ізраілю, але і зьнішчэньня Ізраілю праз міжнародную грамадзкую думку», — заявіла французскі палітык Надзін Марана.
Абаронцам футбаліста выступіў галоўны камуніст Францыі, былы кандыдат на прэзідэнта Жан-Люк Меланшон. «Урад спрабуе дэманізаваць вас. З такімі ворагамі вы напэўна выдатны чалавек. Я ведаю, што Францыя належыць усім, хто яе выбірае. Тыя, хто абражае вас, не заслугоўваюць яе», — напісаў лідэр левых у твітары.
«Габрэйскі футбаліст, памры!»
Фанаты гішпанскай «Асасуны» пранеслі на стадыён палестынскія сьцягі і абражалі ізраільскага гульца «Гранады». Фанаты — удзельнікі ўльтралевай групоўкі «Indar Gorri» — зрабілі гэта, нягледзячы на забарону паліцыі. Яны таксама скандавалі «Палестына, наперад» на басконскай мове.
Асобна варта адзначыць, што фанаты крычалі «Вайсман, памры» ў адрас ізраільскага футбаліста «Гранады» Шона Вайсмана, які прапускаў гульню па меркаваньнях бясьпекі.
![Шон Вайсман Шон Вайсман](/img/v1/images/vejsman.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Шон Вайсман
Раней група арабаў-палестынцаў зьвярнулася ў пракуратуру з-за каментароў і лайкаў футбаліста пад пастамі аб канфлікце Ізраілю і ХАМАС у сацыяльных сетках. Вайсман пракаментаваў відэа з ізраільскім жаўнерам і двума баевікамі ХАМАС: «Чаму Эзаэль ня стрэліць ім у галаву?»
У Лівэрпулі – падтрымка прапалестынскіх выказваньняў і забарона праізраільскіх
Ангельская Прэм'ер-ліга жорстка выказалася супраць любой сымболікі. Гульцы выходзяць на ўсе матчы з жалобнымі павязкамі, перад гульнямі праводзяць хвіліну маўчаньня ў памяць аб ахвярах канфлікту.
На учорашнюю гульню «Лівэрпуля» з «Эвертанам» прынесьлі банэр у памяць аб заўзятарах «Лівэрпуля», забітых два тыдні таму тэрарыстамі ХАМАС. Ён быў паказаны за некалькі хвілінаў да матчу, а потым яго зьнялі «па рашэньні вышэйшага кіраўніцтва».
![Банэр у памяць аб забітых тэрарыстамі заўзятараў «Лівэрпулю», які загадала прыбраць кіраўніцтва клюбу. Банэр у памяць аб забітых тэрарыстамі заўзятараў «Лівэрпулю», які загадала прыбраць кіраўніцтва клюбу.](/img/v1/images/liv.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Банэр у памяць аб забітых тэрарыстамі заўзятараў «Лівэрпулю», які загадала прыбраць кіраўніцтва клюбу.
«Просты банэр у памяць аб заўзятарах «Лівэрпулю», без якіх-небудзь палітычных заяваў і правакацый. Нам казалі, што мы ніколі не застанемся адны (лёзунг футбольнага клюбу «Лівэрпуль» — You’ll Never Walk Alone, «Вы ніколі ня будзеце ісьці ў адзіноце»), і ўсё ж у самыя цяжкія часы мы адчуваем, што засталіся адны».
А вось сьцягі Палестыны луналі на стадыёне, нягледзячы на забарону лігі. Падчас хвіліны маўчаньня фанаты «Лівэрпулю» ўзьнялі іх са словамі «Свабоду Палестыне». Яшчэ на трыбуне зьмясьцілі банэр «Дзеля Бога, выратуйце Газу».
Лёнданскі «Тотэнхэм» выпусьціў асобную заяву супраць нацыянальных сьцягоў на стадыёне. Пры гэтым адна з групаў фанатаў, «Spurs Israel», паведаміла, што плянуе прынесьці на гульню з «Фулхэмам» ня толькі сьцягі, але і банэры. «Мы па-ранейшаму шакаваныя і ўзрушаныя тым, што клюб не асудзіў разбуральныя тэрарыстычныя напады ХАМАС на Ізраіль. Мы лічым, што рашэньне заўзятараў публічна прадэманстраваць сваю салідарнасьць з ізраільскім народам стане істотнай праявай падтрымкі ў момант невымернага болю і пакутаў».
![1_814.jpeg 1_814.jpeg](/img/v1/images/1_814.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«Пакутнікі ў выніку сіянісцкай агрэсіі»
У Алжыры прыпынілі футбольныя турніры «з павагі да душаў пакутнікаў у выніку сіянісцкай агрэсіі супраць народу акупаванай Палестыны ў сектары Газа».
А Алжырская федэрацыя футболу заявіла, што краіна будзе праводзіць у сябе матчы зборнай Палестыны (ня толькі дзяржавы маюць права ўдзельнічаць у міжнародных турнірах, чальцамі FIFA, напрыклад, зьяўляюцца Гібралтар, Уэльс, Ганконг і іншыя). Размова таксама ішла аб тым, што алжырцы пакрыюць усе выдаткі па арганізацыі матчаў адбору ЧС-2026 і Кубку Азіі 2027 году.
Але FIFA нагадалі, што ў адпаведнасьці з дзейнымі правіламі палестынская зборная павінна выступаць у сваёй зоне, гэта значыць у Азіі.
Турэцкі антысэмітызм
Арда Туран, турэцкі футбаліст, які нядаўна скончыў кар’еру, на днях заявіў аб удары па шпіталі ў сектары Газа:
«Ізраіль забівае мірных жыхароў, ні ў чым не вінаватых дзяцей. Чалавецтва ня можа жыць з гэтым болем, з гэтай жорсткасьцю. Той, хто сёньня не адрэагуе, будзе несьці адказнасьць». Інфармацыю пра тое, што гэта зрабілі тэрарысты з «Ісламскага Джыхаду», ён вырашыў абысьці.
Дапамагчы былому футбалісту ўзяўся дзейны — ізраільскі паўабаронца ангельскага «Тотэнхэма» Саламон: «Забіваюць свой народ і абвінавачваюць Ізраіль».
Ізраільскія футбалісты турэцкага клюбу «Антальяспар» адмовіліся гуляць з іншай асманскай камандай «Газіянтэпам» праз хвіліну маўчаньня ў памяць аб палестынцах, якія загінулі падчас канфлікту з Ізраілем.
Футбалісты патлумачылі: «Да нашага ведама было даведзена, што ў гульні адбудзецца цырымонія, мэтай якой зьяўляецца асуджэньне Дзяржавы Ізраіль, і як людзі, якія ганарацца сваёй роляй футбалістаў зборнай, мы ня маем намеру прымаць у ёй удзел і нават знаходзіцца на стадыёне. Мы ясна далі гэта зразумець кіраўнікам клюбу, і яны паважаюць нашае рашэньне».
Месут Азіл, футбаліст, які скончыў кар'еру вясной гэтага году, таксама падтрымаў Палестыну. Азіл па паходжаньні турак, але ўсё жыцьцё выступаў не за Турэччыну, а за Нямеччыну. Месут Азіл быў вядомы сваім прыхільным стаўленьнем да турэцкага аўтакрата Эрдагана, зь якім любіў ладзіць сумесныя фотасэсіі.
«Малюся за чалавецтва. Малюся аб міры. На вайне гінуць нявінныя людзі і асабліва нявінныя дзеці. Калі ласка, спыніце вайну!» — напісаў Азіл. Ён суправадзіў свае словы эмоджы са сьцягам Палестыны і выклаў малюнак са сьцягамі Турэччыны, Палестыны і хэштэгам #вызваліцеПалестыну.
Футбалісты турэцкага «Каньяспара» выйшлі ўчора на матч у чорных футболках з надпісам «Свабоду Палестыне», а фанаты вывесілі банэр «Маўчы, калі дзеці сьпяць, а не калі паміраюць».
![Банэр Каньяспара Банэр Каньяспара](/img/v1/images/kanjaspor.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Банэр Каньяспара
Акрамя таго, турэцкія гульцы трымалі ў руках банэр, дзе было напісана: «Мы асуджаем жорсткасьць у сектары Газа».
Таксама арганізатары гульні паведамілі, што ўвесь прыбытак ад гульні чэмпіянату Турэччыны скіруюць на будаўніцтва шпіталя ў сектары Газа. Нагадаем, Эрдаган усьслед за тэрарыстычнай прапагандай усклаў віну за зьнішчэньне шпіталя ў Газе на Ізраіль. ХАМАС ужо падрыхтаваўся прымаць сродкі ад турэцкіх футбалістаў.
Алжырац заклікае да «чорнага дня для габрэяў»
Абаронца французскай «Ніцы» і зборнай Алжыру Юсэф Аталь запосьціў відэа з прапаведнікам, які заклікае да «чорнага дня для габрэяў» на фоне канфлікту ў Ізраілі.
Неўзабаве алжырац выдаліў публікацыю, аднак мэр Ніцы Крысьціян Эстразі запатрабаваў выбачэньняў: «Я чакаю, што Аталь папросіць прабачэньня і асудзіць тэрарыстаў ХАМАС. Калі ён гэтага ня зробіць, то яму больш ня будзе месца ў нашым клюбе».
![Юсэф Аталь Юсэф Аталь](/img/v1/images/atal.webp?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Юсэф Аталь
Як толькі запахла палёным для яго самога, Аталь папрасіў прабачэньня: «Разумею, што мая публікацыя шакавала некаторых людзей — гэта не ўваходзіла ў мае намеры, і я прыношу выбачэньні. Я рашуча асуджаю гвалт у любой форме і падтрымліваю ахвяраў. Я ніколі не падтрымаю распальваньне нянавісьці».
Аднак французская пракуратура пачала рассьледаваньне, футбаліста «Ніцы» падазраюць у апраўданьні тэрарызму і падбухторваньні да гвалту на глебе рэлігіі.
Кіраўніцтва каманды рашуча заявіла: «Мы разумеем, што гулец прызнаў сваю памылку, выдаліў публікацыю і прынёс пісьмовыя і публічныя выбачэньні. Аднак, улічваючы характар апублікаванага запісу і яго сур'ёзнасьць, клюб прыняў рашэньне неадкладна выкарастаць дысцыплінарныя санкцыі — адхіліць Юсэфа Аталя да далейшага апавяшчэньня з пракуратуры».
Іншы футбаліст з алжырскімі каранямі, але французскім пашпартам Набіль Фэкір падтрымаў Палестыну цытатай Нэльсана Мандэлы: «Наша свабода будзе няпоўнай без свабоды палестынцаў».
«Непахісная падтрымка народу Палестыны і нашым братам і сёстрам, якія занадта доўга пакутавалі ад апартэіду. Няхай будуць адноўленыя справядлівасьць і мір», — напісаў Фэкір.
Эгіпецкая дапамога братняму палестынскаму народу
Форвард зборнай Эгіпту Кока вырашыў пагуляць не ў футбол, а ў палітоляга: «Ізраіль захапіў зямлю Палестыны, а палестынцаў з той нешматлікай зброяй, якая ў яе была, заходнія СМІ назвалі тэрарыстамі! Заходнія СМІ сцьвярджаюць, што яны абезгаловілі 40 немаўлятаў, але няма ні фатаздымкаў, ні відэа, якія пацьвярджаюць гэта, так што гэта яшчэ адна выдуманая гісторыя».
Не, Кока, у цябе стаіць фільтрацыя сапраўдных навінаў, і ты не чытаеш шматлікія пацьверджаньні жудаснага гвалту палестынскага ХАМАСу.
Футбаліст зборнай працягвае свой экскурс: «Сапраўдныя тэрарысты бамбуюць 2 мільёны чалавек, адключаюць ваду, электрычнасьць, пазбаўляюць ежы. Я пераехаў у Эўропу 11 гадоў таму, таму ў мяне ёсьць фолаверы і сябры, якія не зьяўляюцца арабамі. Гэты пост і мае гісторыі аб Палестыне прызначаныя для іх. Я сам і мае арабскія сябры добра ведаем, што адбывалася цягам дзесяцігодзьдзяў».
![koka.jpeg koka.jpeg](/img/v1/images/koka.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Некалькі іншых футбалістаў зборнай Арабскай Рэспублікі Эгіпту таксама падтрымалі не ізраільцянаў.
Паўабаронца лёнданскага «Арсэналу» Махамед Эль-Нэні і форвард французскага «Нанту» Мастафа Махамэд зьмянілі юзэрпікі ў твітары на выяву сьцягу Палестыны на фоне мячэці ў Ерузаліме. Абаронца «Аль-Іціхада» Ахмед Хегазі паставіў у інстаграм юзэрпік з лёзунгам «Свабоду Палестыне».
А самы знакаміты эгіпецкі футбаліст — нападнік ангельскага «Лівэрпулю» Махамед Салах зрабіў ахвяраваньне на карысьць жыхароў сектару Газа. Кіраўнік эгіпецкага Чырвонага Паўмесяца заявіў, што футбаліст і раней дапамагаў палестынцам фінансава. Салах заявіў: «Гуманітарная дапамога павінна быць дастаўленая ў Газу неадкладна. Заклікаю сусьветных лідэраў прадухіліць далейшую разьню нявінных душаў».
Куды сыходзіць міжнародная дапамога палестынцам, добра ведаюць жыхары Ізраілю, па якіх выпускаюць тысячы ракетаў.
Нямецкі «Майнц» адхіліў мараканца Анвара Эль-Газі ад гульняў
Футбаліст зрабіў наступную заяву ў сваіх сацсетках: «Гэта не вайна. Калі адзін бок адключае іншаму водазабесьпячэньне, электрычнасьць, пазбаўляе ежы — гэта не вайна. Калі ў аднаго боку ёсць ядзерная зброя — гэта не вайна. Гэта не канфлікт і не вайна. Гэта генацыд і масавае зьнішчэньне, і мы назіраем за гэтым у жывым этэры». І, вядома, дадаў лёзунг аб вызваленьні Палестыны.
«Майнц», які падпісаў паўабаронцу менш за месяц таму, вырашыў адхіліць яго. Мараканскі араб атрымаў рашучы адказ ад кіраўніцтва: «У «Майнцы» з павагай ставяцца да таго, што існуюць розныя пункты гледжаньня на складаны блізкаўсходні канфлікт, які цягнецца ўжо некалькі дзесяцігодзьдзяў. Аднак клюб выразна дыстанцуецца ад зьместу паведамленьня, паколькі яно не адпавядае каштоўнасьцям нашага клюбу».
Іншы футбаліст зборнай Марока і нямецкай каманды, гэтым разам «Баварыі», Нусаір Мазраўі выклаў відэа з палестынскім сьцягам, у якім закадравы голас прамаўляе на манер малітвы: «Божа, дапамажы нашым прыгнечаным братам з Палестыны дамагчыся перамогі. Няхай Бог праявіць міласэрнасьць да загінулых, няхай Бог вылечыць іх параненых».
Глядзіце таксама
![Татальная адмова ад міру палесцінцаў 75 гадоў пасьлядоўнай адмовы ад міру. Дык за што змагаюцца палестынцы?](/img/v1/images/1_810.webp?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
«Нусаір Мазраўі пераканаўча запэўніў нас, што як міралюбівы чалавек ён рашуча адхіляе тэрор і вайну і ніколі не хацеў выклікаць чыё-небудзь раздражненьне сваімі пастамі. «Баварыя» асуджае напад ХАМАС на Ізраіль», — сказаў прэзідэнт «Баварыі» Ян-Крысьціян Дрэзэн.
Але дэпутат Бундэстагу Ёханэс Штайнігер заклікаў «Баварыю» выключыць мараканца з каманды: “Паважаная «Баварыя», калі ласка, выганіце яго неадкладна. Акрамя таго, для яго высылкі зь Нямеччыны варта выкарыстоўваць усе магчымасьці дзяржавы».
На сітуацыю адгукнуўся кіраўнік габрэйскага таварыства «Макабі» ў Нямеччыне: «Лёзунг «Свабоду Палестыне», які азначае яе свабоду ад габрэяў — чысты антысэмітызм».
Дачка галоўнага трэнера «Манчэсьцер Сіці» Пэпа Гвардыёлы зрабіла рэпост публікацыі ў падтрымку Палестыны
У сваім інстаграме яна падзялілася публікацыяй, дзе ні слова няма пра тэрарыстычныя арганізацыі і масавыя забойствы габрэяў: «Мы і праўда зьбіраемся зрабіць менавіта так? Проста сядзець склаўшы рукі і глядзець па тэлевізары, як адбываецца генацыд? А потым, праз дзесяцігодзьдзі, калі гэта ўвойдзе ў падручнікі гісторыі, усе спытаюць: "Як гэта адбылося?"
Упершыню я па-сапраўднаму разумею, як масавыя зьверствы маглі адбывацца на працягу ўсёй гісторыі, зноў і зноў. Калі загіне дастатковая колькасьць палестынцаў? Мы можам у поўнай меры асудзіць дзеяньні ізраільскіх уладаў, а таксама заявіць аб нашай непахіснай веры ў роўную каштоўнасьць жыцьцяў палестынцаў, не распальваючы нянавісьці да габрэйскіх супольнасьцяў».
Футбол у Ізраілі
UEFA вырашыў не праводзіць гульні ў Ізраілі да далейшага апавяшчэньня.
Ізраільскай футбольнай асацыяцыі, клюбам «Макабі» Хайфа і «Макабі» Тэль-Авіў прапанавана знайсьці стадыёны па-за межамі тэрыторыі Ізраілю для сваіх хатніх гульняў у турнірах UEFA. Акрамя таго, бліжэйшыя матчы «Макабі» Хайфа і «Макабі» Тэль-Авіў у Лізе Эўропы і Лізе канфэрэнцыяў адпаведна былі перанесеныя.
Зборная Ізраілю таксама не згуляла дзьве адборачныя гульні да наступнага чэмпіянату Эўропы. Ізраіль, дарэчы, выступае ў адной адборачнай групе з Беларуссю. Праўда, ізраільцяне маюць шанцы апынуцца ў фінальнай стадыі, а беларуская праўладная зборная такой магчымасьці ўжо ня мае.