У Швейцарыі пачалі расследаванне магчымага фінансавання ХАМАС
Пракуратура Швейцарыі пачала расследаванне магчымага фінансавання палестынскай групоўкі ХАМАС. Прычым швейцарскія ўлады запусцілі гэты працэс за некалькі тыдняў да нападу хамасаўцаў на Ізраіль. Бэрн не адносіць палестынскую групоўку да тэрарыстычных арганізацый, яе дзейнасць у Швейцарыі не забароненая.
Федэральная
пракуратура Швейцарыі вядзе расследаванне праз магчымае паступленне грошай на
рахункі палестынскай ісламісцкай групоўкі ХАМАС са Швейцарыі. Пра гэта ў
інтэрв'ю SRF паведаміў генеральны пракурор Штэфан Блетлер.
Расследаванне пачалося за некалькі тыдняў да нападу ХАМАС на Ізраіль 7 кастрычніка. Блетлер не ўдакладніў дэталяў, у тым ліку не сказаў, хто з'яўляецца фігурантам. Пракурор адзначыў толькі, што абвінавачванне можа быць прад'яўленае ў падтрымцы тэрарыстычнай арганізацыі, хоць у Швейцарыі, у адрозненне ад краін Еўрасаюза, ХАМАС не забаронены.
Пракуратура павінна будзе юрыдычна абгрунтаваць падчас разбору, чаму ХАМАС павінен быць класіфікаваны як тэрарыстычная арганізацыя, адзначае тэлеканал.
Падазрэньні ў тым, што ў Швейцарыі збіраюць грошы для ХАМАС, узніклі яшчэ 20 гадоў таму. Тады ЗША ўнеслі дзейную ў краіне Асацыяцыю бяспекі Палестыны ў чорны спіс. Тады швейцарская пракуратура не вылучыла нікому тлумачэнняў, а асацыяцыю пазней расфармавалі.
Швейцарыя неўзабаве пасля пачатку новага абвастрэння паміж Ізраілем і ХАМАС стварыла працоўную групу па Блізкім Усходзе. Яна павінна будзе вывучыць пытанне аб прызнанні палестынскай групоўкі тэрарыстычнай арганізацыяй, паведаміў Кабмін краіны 11 кастрычніка. Такі крок пазбавіць ХАМАС доступу да банкаўскай сістэмы краіны, пісаў Bloomberg са спасылкай на эксперта ў фінансах і праве Марка Піта. У адрозненне ад ЗША, Вялікабрытаніі і ЕС, ХАМАС можа адкрываць банкаўскія рахункі ў Швейцарыі.
Швейцарыя ў 2014 годзе забараніла «Ісламскую дзяржаву» і «Аль-Каіду», прыняўшы адпаведны закон. Распрацоўка і прыняцце аналагічнага закона ў дачыненні да ХАМАС запатрабуе адабрэння абедзвюх палат парламента і можа заняць некалькі гадоў, піша агенцтва.
Паводле РБК.