КДБ непакоіцца, што беларускія добраахвотнікі ўцягнуць краіну ў вайну
«Удзел грамадзян
Беларусі ў баявых дзеяннях на тэрыторыі іншых дзяржаў стварае пагрозу ўцягвання
рэспублікі ва ўзброеныя канфлікты ва ўрон нацыянальным інтарэсам. Такая
сітуацыя негатыўна адбіваецца і на міжнародным іміджы нашай краіны», — заявіў
старшыня КДБ Валерый Вакульчык, прадстаўляючы 4 красавіка ў Савеце Рэспублікі
праект закона, які ўстанаўлівае крымінальную адказнасць у тым ліку за ўдзел ва
ўзброеных канфліктах за мяжой.