КДБ не хоча казаць, чым скончылася справа аб праслухоўванні журналістаў
Першы намеснік старшыні КДБ Ігар Сергяенка ў адказе на зварот ГА «БАЖ» паведаміў, што дадзеныя папярэдняга следства не распаўсюджваюцца.

29 кастрычніка 2015 года БЕЛТА са спасылкай на КДБ Беларусі паведаміла
пра затрыманне злачыннай групы, чальцы якой тры гады праслухоўвалі
памяшканні, тэлефонныя перамовы Skype, Viber і WhatsApp дзяржаўных
чыноўнікаў, супрацоўнікаў МУС, МНС, а таксама журналістаў дзяржаўных і
недзяржаўных СМІ.
Тады многія людзі называлі інфармацыю сенсацыяй і чакалі гучнага судовага працэсу над затрыманымі, змешчанымі ў СІЗА. Аднак больш чым праз год даведацца, на якім этапе знаходзіцца расследаванне і ці сапраўды злачынцаў чакае суд, так і не ўдалося.
Першы намеснік старшыні КДБ Ігар Сергяенка ў адказе на зварот ГА “БАЖ” паведаміў, што дадзеныя папярэдняга следства не распаўсюджваюцца.

Паведаміць хоць нейкія акалічнасці справы адмовіўся па тэлефоне і афіцыйны прадстаўніка камітэта Дзмітрый Пабяржын. У сувязі з гэтым некаторыя эксперты мяркуюць, што гучная справа можа так і не дайсці да суда. У любым выпадку ГА “БАЖ” абяцае сачыць за гісторыяй.